Вучоба “алімпійскай” пробы

Агеньчыкі радасці гарэлі ў вачах шаснаццаці пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах у 2014 годзе, якіх па склаўшайся традыцыі нядаўна ўшаноўвалі ў Палацы культуры на ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам старшыні райвыканкама Аляксандра Зазулі. Несумненна, кожны з гэтых юнакоў і дзяўчат – Вучань з вялікай літары.


Як адзначыў у сваім уступным слове Аляксандр Зазуля, такія прадстаўнікі моладзі з’яўляюцца сапраўдным інтэлектуальным здабыткам. Юныя кабрынчане з жаданнем і натхненнем імкнуцца атрымаць якасную адукацыю, пуцёўку ў прасторы навукі. Аляксандр Іванавіч адзначыў старанную, руплівую працу педагогаў і бацькоў, якія прыклалі максімум намаганняў, каб гэтыя таленавітыя школьнікі прадэманстравалі бліскучыя вынікі. У недалёкай будучыні, адзначыў старшыня райвыканкама, менавіта такія адказныя і неардынарныя людзі прыйдуць на прадпрыемствы і ва ўстановы ў статусе маладых спецыялістаў, якія зробяць свой важны ўклад у далейшае развіццё краіны. Аляксандр Іванавіч пажадаў прысутным моцнага здароўя, дабрабыту і веры ў свае магчымасці і здольнасці. Далучылася да гэтых цёплых і шчырых слоў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Радковіч.


Хвалююча і па-святочнаму праходзіла цырымонія ўручэння дыпломаў і грашовых прэмій Кобрынскага райвыканкама пераможцам трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Дыпломаў першай ступені па матэматыцы і хіміі ўдастоіліся навучэнец гімназіі г. Кобрына Арцём Казак і Анатоль Каралюк з СШ № 2. Дыпломы другой ступені па біялогіі і хіміі заваявалі Юлія Мартынюк (гімназія г. Кобрына) і Надзея Вашчонак (СШ № 7). Дыпломамі трэцяй ступені па роднай мове і літаратуры ўзнагароджаны Ганна Бярозкіна з СШ № 8 і Марына Петрачэнка з СШ № 9, па англійскай мове – Галіна Дзмітрук з СШ № 8, па працоўным навучанні – Ганна Некрашэвіч з СШ № 8, па грамадазнаўстве – Раман Ляўчук (СШ № 8 ) і Ілья Марчук (СШ № 3 ), па фізіцы – Раман Ляцук (СШ № 6) і Уладзіслаў Карнялюк (СШ № 3), па матэматыцы – Анастасія Сачко з СШ № 9, па гісторыі – Дмітрый Сяргута з гімназіі г. Кобрына, па нямецкай мове – Маргарыта Чарнуха з СШ № 2, па рускай мове і літаратуры – Дыяна Сухарэвіч з СШ № 9. Таксама пахвальных водгукаў удастоены іншыя навучэнцы Кобрыншчыны. А настаўнікі, якія падрыхтавалі такую годную маладую змену, былі ўзнагароджаны Пісьмамі падзякі адзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Завяршылася мерапрыемства традыцыйным фота на памяць.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: пераможца трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, навучэнка Надзея Вашчонак святкуе перамогу са сваім педагогам Наталляй Усатавай; традыцыйнае фота на памяць.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *