Константин Сумар преподнес кобринским детям новогодние сюрпризы.

Дзеці заўсёды чакаюць цудаў. У будні і ў святы – ім хочацца верыць у казку, у тое, што вакол іх добрыя дарослыя, якія пра іх памятаюць і дораць на Новы год падарункі. І не так важна, хто іх прынясе: белабароды Дзед Мароз-чараўнік, родныя ці прыёмныя бацькі ці прадстаўнікі ўлады.


Толькі гэта вельмі важна для самой улады: пастаянна не забываць аб маленькіх грамадзянах нашай краіны і рабіць усё магчымае, каб вочкі кожнага дзіцяці штодня свяціліся радасным святлом і ўдзячным разуменнем таго, што пра іх памятаюць. Таму нельга сказаць, нібы візіт старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара ў Кобрынскую дзіцячую вёску 27 снежня быў “дзяжурным мерапрыемствам”: такой шчырай, адкрытай і непасрэднай адбылася сустрэча. Ды яшчэ так супала, што навагодняе свята выхаванцы дзіцячай вёскі сёлета сустрэлі разам з ганаровымі гасцямі ў 17-годдзе дзейнасці самой установы. І пра гэта таксама было сказана ў прывітальнай прамове Канстанціна Сумара, які падкрэсліў, што дзіцячая вёска прыемна разраслалася ўшыркі, а многія яе жыхары ўжо даўно падраслі і атрымалі надзейную пуцёўку ў самастойнае жыццё.

Сёння тут пражываюць 107 дзяцей узростам ад 3 да 17 гадоў. Сярод іх 12 круглых сірот і 95 – сацыяльныя сіроты. Яны жывуць у 15 дамах сямейнага тыпу па 7-10 чалавек разам з бацькамі-выхавальнікамі, у 3-х дамах – поўныя сем’і. У многіх дамах жывуць і выхоўваюцца разам родныя браты і сёстры.

І вось для ўсіх гэтых юных жыхароў быў арганізаваны вясёлы і маляўнічы ранішнік, госці, спонсары і сябры вёскі прывезлі навагоднія падарункі, а добрыя Дзед Мароз і Снягурка былі прыемна ўсцешаны, што вакол іх сабралася столькі прыгожых, разумных, вясёлых і цікавых дзетак. З якімі яшчэ доўга не хацелі развітвацца не толькі чароўныя персанажы зімняй казкі, але і сам старшыня аблвыканкама: пасля ранішніка Канстанцін Сумар наведаў адну з сем’яў дзіцячай вёскі, дзе пазнаёміўся з умовамі жыцця і адпачынку яе выхаванцаў, уручыў ім падарункі.

– Клопат аб дзецях, якія па розных прычынах застаюцца безнагляднымі ці кінутымі роднымі бацькамі, не павінен ператварацца ў чарговую “кампанейшчыну”, – сказаў ён на развітанне ў час кароткай прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. – Мы закліканы тварыць дабро пастаянна, каб гэтыя дзеці, якія сёння мараць стаць хакеістамі, фігурыстамі, артыстамі, спевакамі, урэшце сталі сапраўднымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, незалежна ад іх будучай прафесіі.

Алесь КРЫНІЦА.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: старшыня Кобрынскага райвыканкама Мікалай Кенда (злева), старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар і дырэктар Кобрынскай дзіцячай вёскі Ала Сапяжынская на ранішніку разам з дзецьмі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *