Лепшы маладзёжны экіпаж раёна

На сёлетнім жніве ў ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” вызначыўся маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Алега Дзмітрука і яго памочніка  Андрэя Кіслюка, якія ўбралі 187 гектараў збожжавых і намалацілі 517 тон. Менавіта гэты вынік дазволіў ім выйсці ў лідары сярод маладзёжных экіпажаў Кобрыншчыны.

Выпускнікі Драгічынскага аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя задаволены ўмовамі працы, якія створаны ў калектыве. Акрамя асноўнай работы, яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай, з’яўляюцца членамі ГА “БРСМ”.

– Лічу, што наш маладзёжны экіпаж невыпадкова стаў перадавым у раёне,  – адзначае старшыня прафкама птушкафабрыкі Таццяна Трайчук. – Хлопцы заўсёды працуюць старанна, адказныя і мэтанакіраваныя. Упэўнена, што ў наступным сезоне ў іх ёсць рэальны шанс стаць у рады “тысячнікаў”.

Лепшы маладзёжны экіпаж раёна павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, які ўручыў камбайнерам падарункі.

Сярод лепшых маладых вадзіцеляў быў узнагародажны Уладзімір Леанюк з ААТ “Гарадзец-агра”, які па стане на 12 жніўня на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1221 тону збожжа.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКУ: лепшы маладзёжны экіпаж раёна – камбайнеры ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” Алег Дзмітрук і Андрэй Кіслюк.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *