Кобринчане стали лауреатами

DSCN0827
Незабыўнымі эмоцыямі адзначыўся пачатак лета для ўдзельнікаў народнага ансамбля песні “Ясніца” Стрыгаўскага цэнтра культуры і досугу. З 7 па 10 чэрвеня нашы землякі дзяліліся сваімі песнямі на сцэнічных пляцоўках горада Санкт-Пецярбурга, дзе ў межах міжнароднага фестываля “Залатая Пальміра” праходзіў усерасійскі конкурс “Белыя ночы 2016”.
Дыплому лаўрэата 1 ступені ў намінацыі “Вакальная творчасць – народныя спевы”, з якім вярнуліся з паўночнай сталіцы Расіі стрыгаўскія артысты на чале з кіраўніком Дыянай Вышынскай, здзіўляцца не прыходзіцца. “Ясніца” заўсёды адрознівалася своеасаблівым песенным рэпертуарам, складзеным з беларуска-рускамоўных твораў.
На галоўны прыз у вышэйадзначанай намінацыі разам з нашымі землякамі прэтэндавалі 25 творчых калектываў. Усяго ж у фестывалі іх паўдзельнічала 68.
Варта заўважыць, што дадзеная перамога прынесла ўдзельнікам “Ясніцы” не толькі шмат уражанняў, але адкрыла новыя перспектывы – удзел у міжнародным фестывалі “Залатая Пальміра” ў горадзе Прага, які адбудзецца ў кастрычніку бягучага года.
Людміла Дубіна
На здымку: лаўрэаты – народны ансамбль песні “Ясніца”
Фота з архіва народнага ансамбля песні “Ясніца”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *