З 15 па 30 лістапада супрацоўнікі Кобрынскага РАНС праводзяць у раёне Рэспубліканскую акцыю “Не прапальвай сваё жыццё”. Галоўная мэта мерапрыемства – папярэдзіць смяротнасць людзей на пажарах у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане. Як паведаміў старшы інспектар групы прапаганды і навучання Кобрынскага РАНС Андрэй Абрамчук, кожны год большасць няшчасных выпадкаў здараецца менавіта па гэтай прычыне. У час акцыі ажыццяўляецца тлумачальная работа ў навучальных установах, працоўных калектывах Кобрыншчыны. У шырокіх аўдыторыях дэманструюцца тэматычныя фільмы і ролікі, распаўсюджваецца адпаведная паліграфічная прадукцыя.
Раман Мельнікфота аўтара
Поделиться в соцсетях: