Дожинки-2014 празднуем вместе


Сёлета абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” адбудзецца ў Пінску.
Праграма святочнага мерапрыемства пачнецца 4 верасня ў 13 гадзін з адкрыцця выставы “Музычныя сведкі гісторыі” ў Музеі Беларускага Палесся.Увечары ў 19 гадзін для аматараў старадаўняй музыкі адбудзецца канцэрт “Музыка ў старажытных мурах”.
На другі дзень святочныя мерапрыемствы працягнуцца на плошчы Леніна. Для прыхільнікаў танцаў і рок-музыкі будзе падарункам выступленне калектываў “Радасць” і “DramRockStudio”, канцэртная праграма якіх пачнецца ў 20 гадзін.
Асноўнае дзейства дажынак развернецца 6 верасня а дзесятай гадзіне на той жа плошчы Леніна з адкрыцця памятнага знака хлебу.
Тут жа ў 12 гадзін адбудзецца канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва 2014 года з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці Брэсцкай вобласці, а таксама асобных выканаўцаў.
Парадуюць гасцей сваёй творчасцю і пінчане, якія падрыхтавалі да важнай падзеі канцэртную праграму “Гучыць Палессе”. Да святочных віншаванняў далучацца і зоркі шоу-бізнесу.
Арганізатары дажынак прадугледзелі ўсе перавагі людзей. Ва ўстановах культуры і спорту горада Пінска пройдуць разнастайныя мерапрыемствы, якія будуць даспадобы як пінчанам, так і гасцям.
Кульмінацыйным момантам на фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2014” будзе святочны феерверк, які ўзляціць у начное неба рознакаляровымі стужкамі адразу ў некалькіх месцах.


На працягу свята па вуліцах Брэсцкай, З. Касмадзям’янскай, Горкага, Леніна, Бялова, Першамайскай будзе разгорнуты гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі прадпрыемстваў і гаспадарак гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці.
Інфармацыю падрыхтавала Людміла Дубіна

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *