І зноў трыумф у кобрынскіх артыстаў з “Раніцы”!

Чарговай прыемнай навіной з журналістамі “КВ” падзяліўся мастацкі кіраўнік народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Раніца” ААТ “Кобрынскі інструментальны завод “СІТОМА” Віктар Селядцоў. Кобрынскія артысты прынялі ўдзел у ІІІ фестывалі аматарскіх калектываў самадзейнай творчасці арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці, які праводзіўся 24 мая ў сталіцы.
Няцяжка здагадацца, што канкурэнцыя на фестывалі была вялікай. Свае лепшыя нумары на суд журы прадставілі калектывы самадзейнасці такіх гігантаў айчыннай прамысловасці, як “МАЗ”, “Інтэграл”, “Атлант” і інш. Вядучай гэтага творчага форуму была заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч.


“Раніца” выступала пад №20. На вялікай сцэне артысты выканалі твор на музыку і словы Віктара Селядцова “А ў нас на Палессі спяваюць песні”. У выніку наш калектыў быў удастоены звання лаўрэата фестывалю. Ва ўрачыстай абстаноўцы вялікі крыштальны кубак і дыплом кобрынскім артыстам уручыў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці Вадзім Фёдараў. Таксама ў межах мерапрыемства з нагоды дзесяцігоддзя ўтварэння прафсаюза работнікаў прамысловасці Беларусі юбілейную грамату Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў прамысловасці за вялікі ўклад у вырашэнне сацыяльна-эканамічных пытанняў членаў прафсаюза, умацаванне пазіцый пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі атрымаў старшыня прафкама завода “СІТОМА” Сяргей Нясцюк. Вішуем з узнагародамі!
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Віктар Селядцоў, Сяргей Нясцюк і ансамбль “Раніца” пасля выступлення.
Фота з архіва Віктара Селядцова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *