Адбылася прэс-акцыя “Кобрынскага весніка!”: З намі карысна і цікава!

Дні падпісчыка на мінулым тыдні былі арганізаваны рэдакцыяй раённай газеты “Кобрынскі веснік” сумесна з прадстаўнікамі Кобрынскага раённага вузла паштовай сувязі. У межах гэтай акцыі адбыліся сустрэчы з чытачамі “КВ” у працоўных калектывах ААТ ”Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод”, філіяла “Аўтамабільны парк №16 г. Кобрына” ААТ “Брэстаблаўтатранс”і  МВУ “Кобрынміжрайгаз”. Трэба адзначыць, што кіраўнікі гэтых арганізацый ахвотна падтрымалі ініцыятыву. Прадстаўнікі рэдакцыі правялі прэзентацыю свайго друкаванага выдання і сайта “КВ”, адказалі на шматлікія пытанні.

Прыемна, што “Кобрынскі веснік”, як і раней, з’яўляецца надзейным сябрам у дамах жыхароў Кобрыншчыны. Нашай першай падпісчыцай на масласырзаводзе стала Аліна Краўчук  – маладая маці. Яна рэгулярна выпісвае “раёнку” і заўсёды чытае нашу газету разам са сваёй  сям’ёй. Яе маленькай дачушцы Ангеліне вельмі падабаюцца дзіцячая старонка і вершы. Аліна Краўчук падзякавала супрацоўнікам рэдакцыі за цікавыя матэрыялы і тэмы, пажадал нашай газеце росквіту і развіцця.

Не менш цёплыя і прыемныя словы мы пачулі ад работніц аўтапарка Людмілы Папроцкай і Ганны Ярмаловіч, якія чытаюць і выпісваюць “Кобрынскі веснік” з вялікім задавальненнем.

Усе, хто пажадаў запрасіць нашу газету ў дом, атрымалі памятныя падарункі. Дзякуй вам, шаноўныя сябры, за давер! Заставайцеся з намі!

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: Аліна Краўчук; Людміла Папроцкая, Ганна Ярмаловіч і аператар чацвёртага аддзялення паштовай сувязі РВПС  Галіна Налівайка-Вакульчык.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *