Верхушка для Рождественской звезды.

А дакладней – цэлае дрэва вышынёй 16 метраў вырасла гэтымі днямі на цэнтральнай плошчы. На гэты раз ім стаў металічны каркас для зборкі яліны, які мясцовыя ўлады ныбылі ў мінулым годзе і які сіламі КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” быў абкладзены свежымі лапкамі з лесу. Вядома, не забылі ўпрыгожыць высокую зялёную канструкцыю адмысловымі электрычнымі гірляндамі і яркімі маляўнічымі шарамі і цацкамі, частку якіх, дарэчы, склалі пластыкавыя цацкі прадпрыемства “Палессе”.

Таксама дзякуючы работнікам камунальных службаў, шмат было зроблена па ўпрыгожанні, упарадкаванні і падключэнні святочнага асвятлення на ўсёй плошчы і на іншых вуліцах. Што ўсё разам гарантуе цудоўны настрой і адчуванне сапраўднага свята кабрынчанам і гасцям нашага горада.

НА ЗДЫМКАХ: каркас будучай яліны паступова абрастае лапкамі; работнікі КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” Аляксандр Кавальчук (злева) і Віталь Пераход у момант “чаравання” над навагодняй прыгажуняй.

Тэкст і фота Яна ПАЛЕСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *