Адзіны дзень інфармавання: У “Белую Русь” – па рэальныя справы

Праблемы і перспектывы развіцця раённых сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе на прыкладзе газеты “Кобрынскі веснік” і дынаміка развіцця Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у 2017 годзе – менавіта гэтыя пытанні знайшлі свой разгляд падчас выступлення інфармацыйнай прапагандысцкай групы райвыканкама, якое прайшло ў Залескай сярэдняй школе.


Перад калектывам школы, які на чале з дырэктарам Аляксандрам Алейнікам прыняў удзел у сустрэчы, выступіў галоўны рэдактар газеты “Кобрынскі веснік” і старшыня РА РГА “Белая Русь” Раман Мельнік. Ён адзначыў, што вялікая работа, якую праводзяць педагогі школы, бачна з першага погляду, і выражаецца яны як ва ўтульнасці, якой адрозніваецца сама школа, так і ва ўзорных паводзінах яе вучняў. Раман Васільевіч падкрэсліў, што “Кобрынскі веснік” – гэта газета для ўсіх узростаў і слаёў насельніцтва, галоўнымі героямі якой заўсёды з’яўляюцца кабрынчане, а галоўнымі падзеямі – знакавыя этапы жыцця кобрынскай зямлі. Нельга пераацаніць і значэнне зваротнай сувязі газеты і яе чытачоў – у сувязі з гэтым галоўны рэдактар заклікаў усіх прысутных да цеснага супрацоўніцтва, якое пойдзе на карысць як газеце, так і яе чытачам.
Вялікую зацікаўленасць прысутных выклікала і другое пытанне, якое датычылася дзейнасці на Кобрыншчыне “Белай Русі”. Раман Мельнік падкрэсліў, што ў гэтым грамадскім аб’яднанні перш за ўсё чакаюць тых, хто гатовы рабіць добрыя справы, мае крэатыўныя ідэі і разумее, што вакол нас шмат тых, каму патрэбна дапамога. Шэфская дапамога дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з Кобрынскага цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, маладым інвалідам, дзецям з малазабяспечаных сямей, падтрымка інтэлектуальнага руху Кобрыншчыны – толькі малая частка ад вялікай колькасці добрых спраў, якія сёння ажыццяўляюцца членамі Кобрынскай РА РГА “Белая Русь”, якая, прынамсі, штогод прырастае новымі ініцыятыўнымі людзьмі. Раман Васільевіч заклікаў усіх, хто гатовы падзяліцца сваёй энергіяй і цеплынёй душы, у шэрагі Кобрынскай РА РГА “Белая Русь” і падкрэсліў, што чым больш будзе актывістаў, тым больш карысных спраў яны зрабяць разам.
Завяршылася мерапрыемства імправізаваным Днём падпісчыка, падчас якога ўсе жадаючыя змаглі проста на месцы аформіць падпіску на любімую “раёнку”.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
НА ЗДЫМКУ аўтара: Раман Мельнік з калектывам Залескай школы.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *