Прогноз погоды
Вс, 15 июня 2025

За свабоду і шчасце ўдзячныя

01/07/2020 Праздники

[caption id="attachment_38577" align="aligncenter" width="565"] Аляксандр і Наталля ЛАВАКА з дзецьмі (злева направа) Цімафеем, Алесей і Уладзіславам перад ускладаннем кветак да помніка ў скверы імя В.П. Пуганава.[/caption]

Прайшло 76 гадоў з таго шчаслівага лета, як наша краіна скінула ярмо фашысцкай навалы. Дзякуй Богу, наша пакаленне не ведае, што такое вайна, – сёння пад мірным небам незалежнай Беларусі мы радуемся жыццю, ствараем сем’і, нараджаем дзяцей і ўпэўнена глядзім у будучыню. Подзвігі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія здабылі для нас незалежнасць, мы заўсёды будзем помніць.

Разам з вялікай сям’ёй Аляксандра і Наталлі Лавака падыходзім да помніка ў скверы імя В.П. Пуганава. Тут пахаваны 174 воіны Чырвонай Арміі і партызаны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Кобрыншчыны ў 1941-1945 гады. У руках маленькай Алесі – вялікі букет жывых кветак.

- Наша краіна шмат пацярпела ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, - заўважае Аляксандр. – Жахі вайны зведала і  наша сям’я – майго дзеда Івана Лаваку, якому на той час было каля 12 гадоў, разам з бацькамі вывезлі на прымусовыя работы ў Германію. Мы павінны помніць пра наша мінулае і перадаваць гэтую памяць дзецям, каб ніколі не дапусціць паўтарэння тых страшных падзеяў.

Воіны, якія знайшлі прытулак у гэтай брацкай магіле, за мірнае неба над нашай краінай заплацілі ўласным жыццём. Маленькая дзяўчынка з валасамі колеру спелай пшаніцы з павагай кладзе на халодныя пліты з імёнамі загінулых герояў кветкі. Нібыта адчуваючы ўрачыстасць моманту, на хвіліну сціхае нават вецер, перастае шамацець лістотаю старых дрэў. Спыніся, няўрымслівы час! Аддаць даніну павагі продкам прыйшлі іх нашчадкі – удзячныя за свабоду, шчасце і незалежнасць.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: