Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Вера Грышчук: “З раёнкай сябрую шэсцьдзясят гадоў”

28/06/2009 Социум

p6155669

    Днямі да нас у рэдакцыю патэлефанавала Вера Іванаўна Грышчук з в. Гарадзец. Гэты год стаў знкавым для жанчыны. Яна святкуе адразу ж два юбілеі – сваё васьмідзесяцігоддзе, а таксама круглую дату сяброўства з “раёнкай”. 60 гадоў запар жыхарка Гарадца выпісвае нашу газету і працягвае гэта рабіць без усялякіх напамінаў.

    -“КВ” лічу сапраўдным летапісам Кобрыншчыны, цудоўным пастаўшчыком самых свежых і актуальных навінаў у кожны дом, - гаворыць Вера Іванаўна.

    Сельская гаспадарка і грамадска-палітычныя падзеі, эканоміка і сацыяльная сфера, падрыхтоўка Кобрына да “Дажынак”… Прадстаўлены, як кажуць, поўны камплект для чытача. Асабліва падабаюцца матэрыялы пад рубрыкай “Сардэчны клімат”, вершы, замалёўкі і апавяданні, прысвечаныя 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў, Году роднай зямлі. Так здарылася, што самыя знакавыя падзеі ў маім жыцці звязаны з вашай газетай. Шчыра запрашаю у госці, мне ёсць чым з Вамі падзяліцца.

    Рэдакцыйны калектыў вырашыў не пакінуць без увагі гэты зварот і наведаць свайго шаноўнага чытача. Да Веры Іванаўны мы збіраліся не з пустымі рукамі, а з памятным падарункам, які ўрачыста быў ёй уручаны.

    На сядзібным участку у Веры Грышчук сапраўдны кветачны салют. Высакародныя расліны шчодра падарылі сваёй гаспадарыні ўсю сваю пяшчоту колеру і чароўны водар. Кветкі для жанчыны, якая справіла сёлета свой васьмідзесяцігадовы юбілей, нешта большае, чым проста прыгажосць. У такім паважаным узросце скрозь прызму жыццёвага вопыту на першы погляд простыя рэчы набываюць сваю асаблівую глыбіню і значнасць. Кветкі ўвасабляюць сабою сымбалі веры, надзеі, жыцця, кахання і маладосці.

    …Наша размова была доўгай і шчырай. Успаміны, эмоцыі, боль, радасць і смутак у адзіным патоку усплывалі ў сэрцы маёй субяседніцы. Душэўную рану, якая да гэтай пары не загоілася, пакінула Вялікая Айчыная вайна.

    Вёска Клёнкі, у якой нарадзілася Вера Грышчук, была ўсяго ў 5 кіламетрах ад Гомеля. Яна добра памятае, як у першы дзень вайны ад моцных нізкачастотных гукаў ад выбухаў бомбаў усюды дрыжэла зямля. Вечарам промні пражэктараў лавілі ў чорным небе самалёты. Калі варожы трапіць у гэта летуценне – радасць, калі нашу машыну суправаджаюць слупы свету на пасадку – слёзы. Хутка немцы прыйшлі і ў вёску, кожны дом знішчалі агнём, растрэльвалі ўсіх, хто пападзецца на вочы. Вера Грышчыук запомніла, як маленькае дзіця фашыст праткнуў шомпалам… Побач у суседняй вёсцы Раманавічы ў акопах пасля моцных бамбёжак загінула шмат салдат Чырвонай арміі…

    Родны Брат веры Грышчук, выпускнік Адэскай авіяцыйнай школы Мікалай Скавародзін, таксама абараняў да апошняй кроплі кыві радзіму. Ён паўтарыў знакаміты подзвіг лётчыка Гастэла. 22 жніўня 1941 года экіпаж 38 хуткаснага бамбардыроўчага палка на самалёце “СБ” пад кіраўніцтвам Мікалая пасля паспяхова выкананага выкананага задання быў падбіты варожымі зянітнымі гарматамі. Загарэўся рухавік. Разам са свамі калегамі Леанідам Вятлужскіх і Васілём Чаркашыным савецкі лётчык прыняў няпростае рашэнне – не трапіць у палон да ворага, а унесці як мага болей жыцыяў фашыстаў перашкодзіць іх страшнаму плану – захапіць Маскву.

    -Не можам трапіць у рукі ворагам. Гінем за Радзіму!, - такія былі апошнія словы савецкіх сокалаў-герояў. Ахоплены полымям самалёт зпікіраваў з вялікай вышыні і ўрэзаўся ў скопішча бранетэхнікі і аўтацыстэрн праціўніка. Загінулі сотні фашыстаў. Сведкі тых падзей – мясцовыя жыхары вёскі Чопава Пачапскага раёна Бранскай вобласці расказалі, як да гарашчага самалёта падбяжала шмат немцаў, якія хацелі паздзеквацца над цяламі савецкіх герояў. Аднак, фашыстскі афіцэр не даў гэтага зрабіць. Ён зняў фуражку, схіліў галаву і ціха сказаў:

    -Рус герой …

    Сяляне пахавалі экіпаж савецкіх герояў. Пасля вайны тут быў адкрыты мемарыяльны комплекс у гонар іх подзвіга.Сэрца маці Акуліны Кандратаўны не вытрымала такой сумнай навіны. Цяжка захварэз і памёр бацька Веры Грышчук. Перамогу маладая дзяўчына сустрэла адначасова з шчасцем і ў роспачы.

    Тым не менш, жыццё працягвалася. Мір пра’яўляў людзям новы лад жыцця, іншыя патрабаванні. Вера паспяхова закончыла Гомельскае педвучылішча. Дарэчы, яна з дзяцінства марыла стаць настаўнікам, выкладаць каштоўныя веды, дапамагаць людзям. Па размеркаванню яе накіроўваюць ў Брэсцкую вобласць Антопальскі раён у 1949 годзе. Колькі ж прыйшлося маладому настаўніку працаваць!.. Паслеваенны час, ліквідацыя неадукаванасці, працэс калектывізацыі, адсутнасць нават самай элементарнай базы для навучання… Людзі вырашалі жыццёвыя праблемы ўсім светам, у адным моцным, творчым тандэме.

    Дзякуючы намаганняім і ініцыятыве Веры Іванаўны, у в. Акцябр гаспадарчым спосабам была пабудавана школа, клуб.

    -І заўсёды на маім стале была раённая газета “Праца”(цяпер Кобрынскі веснік”), якая была надзейнай крыніцай інфармацыі, дампаможнікам у паўсядзённай рабоце, - успамінае Вера Грышчук.

    Настаўніцы давялося акрамя асноўай дзейнасці весці палітгурток, прачытаць сотні лекцый, арганізаваць з ліку калгаснікаў калектыў народнай самадзейнасці, які паспяхова гастраліраваў з канцэртамі. Вялікая работа ў тыя часы праводзілася з моладзю.

    -Упэўнена, што сучасныя хлопцы і дзяўчыны зусім не дрэнныя. Але пачынаць іх выхаванне трэба з ранняга ўзросту ў добрай сям’і, дзе б кожны дзень бацькі прысвячалі пэўны час сваім нашчадкам.

    Вера Іванаўна - педагог з 40- гадовым стажам у сферы народнай адукацыі. Давялося таксама працаваць яшчэ і сацыяльным работнікам у райсабезе. Жыццёвага і прафісійнага вопыту было не займаць, таму яна ведала як можна хутка і якасна дапамагчы людзям, падтрымаць іх словам і справай, даць надзею на будучыню. Нават і не пералічыць, колькі ж лёсаў змянілася ў лепшы бок, дзякуючы Веры Грышчыук – настаўніку ад Бога, Чалавеку з вялікай літары.

    Даўно сталі дарослымі яе сын Аляксандр, дачкі Тамара і Ларыса, гадуюцца ўнукі. І кожны з сям’і Веры Грышчук дзякуючы моцнаму выхаваўчаму фундаменту станоўча ўладакаваўся ў жыцці, будуе добрую кар’еру. На развітанне Вера Іванаўна павіншавала з 75-годдзем газеты ўвесь наш рэдакцыйны калектыў, пажадала, каб на старонках “КВ” было больш матэрыялаў, якія б натхнялі чытачоў на карысныя справы, павышалі культурны ўзровень моладзі, вучылі міру, дабру і згодзе.

    Раман МЕЛЬНІК

    Фота аўтараНа здымку: наш старэйшы падпісчык Вера Грышчук

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу