Ср, 11 сентября 2024
Прогноз погоды

В торговых точках Кобрина небывалая предновогодняя активность

14/12/2011 Праздники

Хоць да Новага года застаецца яшчэ болей трох тыдняў, у многіх магазінах горада і раёна ўжо адчуваецца радасны, перадкалядны настрой з пашырэннем адпаведнага асартыменту, з прапановамі святочных пакупак.

- І ўсё ж апошнім часам мяняецца сітуацыя, мяняюцца тэндэнцыі, - гаворыць дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Гандлёвае прадпрыемства “Надзея” Юрый Цапко. – Калі яшчэ некалькі гадоў таму ажыўленне ў гандлі назіралася недзе з сярэдзіны снежня, людзі актыўна назапашвалі шампанскае, розныя далікатэсы, то апошнім часам – за 2-3 дні да Новага года. Прычына – сёння ёсць упэўненасць, што дэфіцыту не існуе, усё неабходнае можна набыць у любы дзень і час. Аднак мы, як гандлёвае прадпрыемства, усё роўна штогод актыўна рыхтуемся да сустрэчы гэтага чаканага ўсімі свята. Сёлета таксама, лічу, падрыхтаваліся належным чынам: закуплены дадатковыя аб’ёмы шампанскага, кандытарскіх вырабаў, іншых адпаведных тавараў. Актыўна ідзе фарміраванне навагодніх падарункаў для дзяцей.

- І які атрымліваецца сярэдні кошт такога навагодняга падарунка?

- Усё залежыць ад яго напаўнення. Можна сфарміраваць адносна танныя падарункі, выкарыстаўшы толькі карамелі з дадаткам не вельмі дарагіх шакаладных прысмакаў. А можна ўзяць і элітныя гатункі шакаладных цукерак, зрабіць падарунак больш важкім – і ён ужо будзе мець зусім іншы, даволі значны кошт. Напрыклад, мы рыхтавалі падарункі для 260 дзяцей нашай арганізацыі – пакункі вагой прыблізна 1 кілаграм 100 грамаў, з даволі разнастайным змесцівам. Кошт такога добрага падарунка атрымаўся ў межах 55 тысяч рублёў. Увогуле, у нашых фірменных гандлёвых кропках можна знайсці навагоднія падарункі вагой ад 0,5 да 1,2 кілаграма – і адпаведна па рознай цане.

- А ці рыхтуе фірма “Надзея” перад Новым годам для сваіх кліентаў нешта асабліва прыемнае, запамінальнае?

- Безумоўна. Спадзяюся, у бліжэйшы час мы канчаткова дамовімся з нашымі пастаўшчыкамі аб пэўных зніжэннях, каб у нас таксама была магчымасць правесці шэраг акцый і распродажаў. Прыемна, што ўжо сёння ў пакупнікоў ёсць магчымасць набыць перад святам тэлевізары ў крэдыт, у магазіне “Усё для дома”. Як заўсёды, напярэдадні Новага года ў многіх гандлёвых кропках “Надзеі” будуць арганізаваны выстаўкі-продажы кулінарных і кандытарскіх вырабаў.

Ян ПАЛЕСКІ.

НА ЗДЫМКУ: набыць навагодні падарунак з рук прадаўца 5 разраду Кацярыны Рымарук, якая не першы год працуе ў кандытарскім аддзеле магазіна “Мерыдыян” ААТ “ГП “Надзея”, сапраўды вельмі прыемна!..

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу