Ср, 22 мая 2024
Прогноз погоды

В Кобрине к праздникам подготовлены три новогодние ёлки.

26/12/2012 Праздники

Менавіта столькі вялікіх ёлак упрыгожаць наш горад да навагодніх свят. Работнікі КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” да 24 снежня павінны закончыць усе работы. На пляцоўках каля лядовай арэны і ў былым ваенным гарадку будуць упрыгожаны жывыя ёлкі. Галоўная ж, што на плошчы Леніна, зроблена з каркаснай канструкцыі і хваёвых лапак, якія спецыяльна для гэтай мэты падрыхтавалі ў Кобрынскім доследным лясгасе. Вышыня ёлкі - 16 метраў, дыяметр – 6. Спецыялісты Кобрынскай ЖКГ заверылі, што цэнтральная ёлка ў гэтым годзе заззяе больш ярка, бо для гэтага былі закуплены новыя гірлянды. Таксама больш упрыгажэнняў будзе і па вуліцы Пушкіна. Акрамя таго, Кобрынскім райвыканкамам быў аб’яўлены конкурс на лепшае навагодняе ўпрыгажэнне тэрыторый прадпрыемстваў, сацыяльных устаноў, асабістых дамоў, лоджый і акон шматпавярховых дамоў. Так што ў яркасці нашага горада ў святочныя дні сумнявацца не давядзецца. А калі ў арганізацый ёсць вельмі прыгожыя гірлянды, але няма чым іх прыстасаваць, то работнікі Кобрынскай ЖКГ могуць дапамагчы. Паслугамі камунальнікаў ужо скарысталіся некаторыя прадпрыемствы, каб упрыгожыць дрэвы.

Людміла ПАШКОВІЧ.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу