Хоць сёлета ў навагоднія і калядныя дні і ночы “традыцыйна” адсутнічалі белы сняжок з лёгкім марозцам, аднак такая акалічнасць зусім не перашкаджала адчуць сапраўднае свята. Гэта адчуванне выдатна падтрымала і тэатралізаванае прадстаўленне “Каляда прыйшла, адчыняй вароты”, якое прайшло надвячоркам 7 студзеня на цэнтральнай плошчы горада. Юныя і дарослыя артысты дарылі прысутным свой талент і цудоўны настрой, міфалагічны персанаж каляднай дзеі Каза, скачучы, зычыла ўсім добрым людзям багацця і шчасця, а над усімі казачна мігацела навагодняя ёлка, нібы асвятляючы мірным святлом не толькі пляц, але і ўвесь год наперад…
[gallery link="file" order="DESC"]
НА ЗДЫМКАХ: момант тэатралізаванага прадстаўлення; “Дзе Каза паходзіць, там жыта родзіць!..”.
Тэкст і фота Яна ПАЛЕСКАГА.
Поделиться в соцсетях: