Чт, 23 июля 2026
Прогноз погоды

Урачыстасць, прысвечаная святу настаўнікаў, прайшла ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў

10/10/2018 Праздники

У першую нядзелю кастрычніка сваё прафесіянальнае свята адзначылі дзеячы адукацыі. Напярэдадні ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася раённая ўрачыстасць, прысвечаная гэтаму святу. На святочную імпрэзу сабраліся лепшыя прадстаўнікі сферы адукацыі Кобрыншчыны.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Урачысты настаўніцкі сход адкрыў намеснік старшыні Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Валянцін Трубчык. Ён цёпла павіншаваў ўсіх прысутных з прафесіянальным святам і адзначыў, што педагогам даверана найскладанейшая задача – выхоўваць пакаленне, якому належыць ствараць будучыню, а таксама ўручыў узнагароды настаўнікам, якія найбольш плённа працавалі на ніве адукацыі. Як старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі фонд міру", Валянцін Трубчык адзначыў працоўныя калектывы, што найбольш актыўна ўдзельнічалі ў дабрачыннай акцыі Фонду міра для падтрымкі тых, хто апынуўся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Ганаровыя граматы Брэсцкага абласнога праўлення ГА“Беларускі фонд міра” і сертыфікаты на суму 100 рублёў атрымалі Залеская СШ, Хідрынскі ВПК “Яслі-сад-сярэдняя школа” і ДУА “Арэхаўскія яслі-сад”.

Прыемную місію прадоўжыў старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, які заўважыў, што ў час, калі няспынна ідзе мадэрнізацыя адукацыі, мяняецца яе змест, укараняюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі, настаўнік застанецца самым важным звяном у адукацыі.

Далей з віншавальнай прамовай да педагогаў звярнуўся намеснік начальніка аддзела па  адукацыі Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта  Сцяпан Гучык і адзначыў педагогаў, якім былі адрасаваны ўзнагароды самага высокага кшталту. Ганаровыя граматы Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама прымалі настаўнік беларускай мовы і літаратуры Пескаўскай СШ Ірына Бекіш, настаўнік рускай мовы і літаратуры Астроміцкай СШ Ларыса Гурыш, выхавальнік дзіцячага сада № 13 Вольга Дудко, настаўнік матэматыкі СШ № 8 Валерый Калінчук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Батчынскай СШ Наталля Кірыковіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 Святлана Ніколенка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Астроміцкай СШ Аксана Салей, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Павіццеўскай СШ Наталля Цецярук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 8 Алена Аляхновіч, настаўнік матэматыкі  гімназіі Таццяна Бярынчык і многія іншыя.

Гучалі віншаванні і ад прафсаюзнага лідара педагогаў Сцяпана Ніканчука, які словамі падзякі адзначыў працу ветэранаў, што шмат гадоў аддалі справе адукацыі і цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Былых настаўнікаў не існуе, таму нягледзячы на тое, колькі гадоў таму назад педагог пайшоў са школы, у душы ён усё роўна застаецца “сейбітам разумнага, добрага, вечнага”. 

Дапоўнілі атмасферу сапраўднага свята – свята ведаў, майстэрства і таленту – творчыя калектывы Кобрыншчыны.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Ганаровую грамату Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў настаўніцы фізікі і матэматыкі Батчынскай СШ Алене Канунавай уручае Іван Даўжук.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости