Пн, 04 ноября 2024
Прогноз погоды

Унутраны свет Лідзіі Цыцаровай

09/11/2009 Социум

Чэрвеньская раніца, здавалася, была самай звычайнай. Ласкавае сонца, лёгкі ветрык і гаманкія птушкі настройвалі на добры лад. Семігадовая Ліда збіралася на вуліцу гуляць з сяброўкамі, але прама ў дзвярах яе мойчкі спыніў бацька Мікола. Мужчынскі твар быў надта сур’ёзны і з’асяроджаны, а вочы напоўнены жалем і боллю… Сэрца дзяўчынкі ажно затрымцела ад хвалявання. Такім бацька не быў яшчэ ніколі… Раптам ён павярнуўся і ціха сказаў жонцы Феадосіі Нікіфараўне:- Збіраюся на фронт. Зберажы дзяцей. Калі наканавана Богам – вярнуся. Бывайце!Праз некалькі дзён варожыя самалёты чорай хмарай ляцелі бамбіць горад Горкі. Такім запамятавалася Лідзіі Цыцаровай дата 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася яікая Айчыная вайна.

Нарадзілася яна ў невялікай вёсцы Золатава, што знаходзіцца ва Уладзімірскай вобласці(Расія). Навогул, жанчыне не надта падабаецца ўспамінаць пра сваё дзяцінства, якое было цяжкім. Кожны дзень даводзілася працаваць, каб зарабіць на хлеб. Сям’я была з ліку простых сялян. Маці працавала на сушыльнай фабрыцы, бацька брыгадзірам паляводчаскай брыгады. Феадосія Нікіфараўна была па складу характару трывалай і цвёрдай жанчынай, самастойна адгружала мехі з зернем, і ураджаем на чыгунцы ў вагоны. І у адзін момант арганізм не вытрымаў вялікай нагрузкі і даў збой. У выніку прышлося шукаць іншае месца пад сонцам, каб выбраць працу па сілах. Цыцаровы прынялі рашэне пераехаць у гарадскі пасёлак Нікалагоры, дзе ў буржуйскім доме яны выкупілі адзін пакой і кухню.Ваенныя часы ўнеслі свае трывожныя карэктывы ў планы сям’і Цыцаровых. Сястра Лідзіі Мікалаеўны Аляксандра закончыла курсы медыкаў і пайшла на фронт дабраахвотнікам. Пазней, пабачыць свет славутая мастацкая кінастужка “А зоры тут ціхія”, лёс гераінь з дзявочага батальёна будзе надта падобны на яе. Бацька Лідзіі загінуў ў крывавых баях па прарыву блакады Ленінграда ў 1943 годзе. Быў пахаваны ў братэрскай магіле каля Ленінградскага чыгуначнага інстытутуту, а пасля перазахаронены на Піскароўскіх могілках. У гэтым жа годзе трагічна загінуў брат Аляксандр. Другі брат Леанід служыў у пяхоце і з баямі дайшоў да Кёнігсбергу, дзе і сустрэў перамогу. Аднак, для яго вайна не закончылася. Доўгі час ён служыў яшчэ сапёрам і займаўся размініраваннем найбольш небяспечных участкаў, якія пакінулі пасля сябе немцы. Асабліва яму запамятаваліся гэтыя небяспечныя мерапрыемствы ў г. Яраслаўлі. Варожыя спецыялісты закладвалі “хітрыя” боепрыпасы, якія ўжо ў мірны час ўнеслі жыцці не аднаго дзесятка савецкіх салдат. Але Леанід нашчасце не трапіў у бяду і жывым і здаровым вярнуўся дадому.А Ліда даведалася аб Перамоге дома. Як раз толькі што прайшоў веснавы дождж і яна ад радасці пабегла па глыбокім лужынам, якія ўтварыліся на месцы слядоў ад гусеніц танкаў і салютавала гучным “Ура”!Пасляваенны час таксама выдаўся няпростым. Лідзія Цыцарова хутка пайшла ў школу. Навогул, вучоба ўсё астатняе жыццё вабіла. З вялікім задавальненнем дзяўчына займалася хіміяй, іншымі дакладнымі навукамі, фізкультурай.Мэтанакіраваны характар, педантычнасць і ўпэўненыя веды дазволілі Лідзіі Цыцаровай паспяхова здаць уступныя іспыты ў Ленінградскі хіміка-тэхналагічны інстытут. Гэтая вышэйшая навучальная ўстанова з’яўлялася даволі прэстыжнай у сваім родзе. Паступіць туды было надзвычай складана з-за вялікага конкурсу і высокіх патрабаванняз да абітурыентаў. З трэцяга курса пачалася навуковая работа. Студэнты спасцігалі навуку з раніцы і да самага вечара практычна кожны дзень. Аднак, нават у самых сур’ёзных справах без гумару не абыходзіцца. Паводле аднаго з практыкаванняў, было неабходна атрымаць канчатковае хімічнае рэчыва, якое ўваходзіць у склад фейерверкаў. Пасля заняткаў маленькі камяк, абгорнуты мокрай анучай Лідзія прынесла ў інтэрнат. Потым, на вуліцы яна вырашыла здзівіць сваіх сябровак. Падпаліла маленькі шарык, які заззяў моцным і прыгожым слупом агню. Дзяўчыны ніколі не бачылі нічога падобнага. Маладыя хімікі атрымоўвалі ў лабараторыях і шмат іншых цікавых прадуктаў. Так, напрыклад – гаспадарчае мыла. І не толькі тое, што мы прывыклі бачыць у крамах, але і розных колераў і водараў. Аднойчы Лідзя Мікалаеўна вырашыла пакласці плітку ў ваннай і кухні на бусцілат, аднак цэменту ў продажу не аказалася. І тут яна ўспомніла, што зубны парашок мае такую ж формулу і рызыкнула правесці гэту замену. Прайшлі годы, а плітка і да гэтай пары надзейна трымаеца на “сакрэтным” растворы.Калі быў атрыманы дыплом аб заканчэнні ВНУ, Ліду размеркавалі ў пасёлак Варашылаў Ленінградскай вобласці недалёка ад мяжы з Фінляндыяй. Хутка, яна выйшла замуж. Дарэчы, са свамі выбранікам Мікалаем яна была знаёма са школьнай лавы. Сябравалі яны напрацягу доўгага часу. Малады мужчына таксама закончыў ВНУ, і накіравалі яго на першую працу ў Кобрын. Пазней, ён забраў да сябе і жонку.Лідзія Мікалаеўна прыйшла працаваць на Інструментальны завод чартцёжнікам, паколькі хімікі напрыканцы пяцідзесятых гадоў у Кобрыне не патрабаваліся. Першы дзень стаў няпростым выпрабаваннем для дзяўчыны. Галоўны інжэнер адразу ж правёў, як гэта цяпер гаворыца, кастынг на прафпрыгоднасць. Прама з ліцейнага цэху прынёс у кабінет дэталь і сказаў:-Калі зробіце дакладны эскіз – будзем працаваць.Малады хімік добра ведала не толькі вузкапрофільныя дысцыпліны, але і астатнія навукі, у тым ліку і чарчэнне. І з першага разу чарцёж у яе атрымаўся. Пазней Лідзія Мікалаеўна ўладкавалася па спецыяльнасці на кампрэсарнаую станцыю хімікам, а потым да самой пенсіі прарабіла ў кацельні рамонтнага завода, дзе пад яе куратарствам праходзілі навучанне лабаранты. Неаднаразова Лідзія Мікалаеўна заахвочвалася краўнітцвам за самаадданую, плёную працу. Але, як сказала нам дасведчаная жанчына, не дзеля гэтага яна старалася. Яна проста выконвала свае абаязкі і ніколі не цуралася цяжкасцяў.І пасля выхаду на заслужаны адпачынак Лідзію Цыцарову, як вопытнейшага высокакласнага спецыяліста запрашалі на работу дзеля таго, каб падвучыць маладых спецыялістаў, якія заўсёды шчыра дзякавалі ёй за парады.Жанчына сёння вядзе актыўны і здаровы лад жыцця. Аднойчы, калі былі праблемы са здароўем і было цяжка перасоўвацца, выпрабавала на сябе сістэму Іванова. І дзякуючы сістэме загартоўвання яна ізноў пачала хадзіць.Муж пайшоў з жыцця рана. Сына і дачку Лідзія Мікалаеўна выхавала самастойна. Потым нарадзіліся ўнукі. Бабуля марыць дачакацца і праўнукаў. Шмат родных цяпер жыве ў Латвіі, куды часта запрааюць у госці Лідзію Цыцарову. Дарэчы, у гэтыай Прыбалтыйскай краіне жанчына бачыла многа добрых з’яў, якія абавязкова пажадала пераняць і прывезці ў Беларусь. Так, напрыклад, ёй у Латвіі спадабаліся невялікія пляцёныя кошыкі і іншыя гаспадарчыя прыстасаванні з лазы. І самастойна жанчына авалодала мастацтвам вырабу гэтых рэчаў. Уразіла і тое, на якім высокім узроўні знаходзіцца Латышчкая культура. Якім чынам насельніцтва шануе, абараняе навакольнае асяроддзе, імкнецца не забруджваць экалогію. У прыватных дамах жыхары аб’ядноўваюцца ў кааператывы. Смецце ці снег прыбіраюць у асноўным сваімі сіламі. І ніхто не чакае, як у нас, камунальныя службы. А калі патрабуецца дапамога спецыялістаў, то кантраляваць іх не трэба. Якасць работ найвышэйшая. Жыццёвы ўзровень там дастойны, аднак пенсіянеры жывуць сціпла. Як гаворыцца, кожная капеечка на Латышы ніколі не выкінуць старыя рэчы а памыюць іх, адпрасуюць і акуратна складваюць ля сметніка. Так паступаюць і з мэбляй, рабочай застарэлай апаратурай.Лідзія Мікалаеўна шчыра жадае бачыць свой горад, краіну заможнай, культурнай і здаровай. Сумуе, калі бачыць на вуліцы маладых людзей у нецвярозым стане і з цыгарэтай. Вядзе агітацыйную работу паміж сваіх суседзяў, каб яны не кідалі смецце пад ногі, не курылі ў хаце.-75 гадоў -узрост салідны, але я стараюся неглядзецца ў люстэрка, - гаворыць Лідзія Цыцарова. -Часта чалавека ацэньваюць не па знешняму выгляду а па ўнутранаму свету, маральным і інтэлектуальным ўзроўні. Калі гэтыя якасці будуць у норме, то і стрэсаў будзе меней. Жыццё напоўніцца сэнсам, радасцю і каханнем.Раман МЕЛЬНІКФота аўтараНа здымку: Лідзія Цыцарова.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу