Прогноз погоды
Пт, 29 мая 2026
рекламный баннер 2025

Святочнае мерапрыемства “Дарагі мой чалавек” прайшло ў Кобрынскім Палацы культуры

18/10/2018Праздники

У гонар мацярынства і дзяцінства

Дзень маці – выдатная нагода сказаць добрыя і цёплыя словы тым, хто заўсёды разумее нас лепей за нас саміх – нашым матулям. Цэлы шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу, прайшоў у Палацы культуры і на пляцоўцы каля будынка. 

Адкрыла праграму дня дабрачынная ярмарка “Блізка да сэрца”, арганізаваная групай “Мне па дарозе Кобрын” пры падтрымцы Кобрынскага Палаца культуры, Яны Рэвы (арганізацыя святаў “Magic Time”), кафейні “Coffeetime» сеткі кафэ “Дыскаверы”. У ярмарцы прынялі ўдзел рамеснікі з Кобрына и Брэста, якия прапанавали кабрынчанам свае вырабы, зробленыя з душой и цяплом. Выручаныя сродкі пайдуць на лячэнне кабрынчан Кіры Пунько і Давіда Леванюка.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Святочнае мерапрыемства “Дарагі мой чалавек” стала кульмінацыяй гэтага дня. Пад апладысменты прысутных намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Мартынюк уручыў Ордэны Маці шасці шматдзетным маци Кобрыншчыны. На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2018 года №387 узнагароды атрымалі Таццяна Гурыч і Ніна Мальцава з Лелікава, Яўгенія Капуза, Галіна Сергіевіч і Вера Краўчук з аграгарадка Арэхаўскі, Людміла Салоха з  аграгарадка Навасёлкі і Маргарыта Якаўлева з вёскі Імянін.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

– Гэтае светлае свята блізкае для ўсіх, таму што мама – першае слова ў кожнага чалавека, і маміна любоў дапамагае пераадольваць любыя нягоды, - адзначыў Аляксандр Пятровіч. – Моцная сям’я – залог росквіту нашай дзяржавы, менавіта таму ў Беларусі такая вялікая ўвага надаецца ахове мацярынства і дзяцінства, а таксама павышэнню прэстыжа сямейных каштоўнасцяў. Усім нашым дарагім матулям – нізкі паклон і самыя шчырыя словы павагі.

Выдатным падарункам для усіх гасцей, якіх ледзьве ўмясціла вялікая зала Палаца культуры, стаў святочны канцэрт ад кобрынскіх выканаўцаў. Аднак на гэтым падзеі дня не скончыліся – на вуліцы набіралі абароты забаўляльныя мерапрыемствы. Жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з валанцёрамі ініцыятыўнай групы дапамогі бяздомным жывёлам і з іх мілымі гадаванцамі, а таксама ўнесці свой уклад у гэтую добрую справу. А з неба ласкава свяціла яркаесонейка, дадаючы у святочную атмасферу яшчэ больш цеплыні і хараства.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Дзмітрый БЯЛОЎ.

ЗДЫМКІ аўтара.

 

Поделиться в соцсетях:


2026

Свадебные истории

ХендМейд

Семейные рецепты

Народная пятилетка 1

КобринАгроМаш

мчс

лагуна май

Последние новости