Прогноз погоды
Ср, 09 июля 2025

Пра рыбалку кампэтэнтна

18/06/2013

Пра рыбалку і браканьераў карэспандэнту “КВ” расказвае намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый МУРЫН.- Дзмітрый Дзмітрыевіч, усе гавораць пра дрэнную экалогію, а ці стала менш рыбы ў сувязі з гэтым?

- Што тычыцца, напрыклад, ракі Мухавец, то, паводле нашых назіранняў і назіранняў рыбаловаў-аматараў, у апошнія гады колькасць рыбы павялічылася. Шмат якія рыбаловы-аматары радуюць сябе такімі відамі, як судак, сом, лешч, шчупак і інш. Назіраецца павелічэнне колькасці ліня, ратана-галавешкі.У той жа час значна знізілася колькасць галаўля і жэраха, якога ў мінулыя гады было вельмі шмат на Мухаўцы. Гэты факт проста тлумачыцца. Судаходства па рацэ зменшылася, колькасць шлюзаванняў таксама, таму ў летні час аслаблена цячэнне, назіраецца змяненне гідралагічнага рэжыму, што прывяло да змяненняў відавога складу раслін. А ўжо гэты факт прывёў да змяненняў колькасна-відавога складу рыб.Прычыны росту колькасці рыб не толькі ў тым, што зменшылася інтэнсіўнасць судаходства. Для захавання прыроды ў нашай краіне быў прыняты цэлы шэраг заканадаўчых актаў. Павялічыліся штрафы за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства.- А нейкія экзатычныя віды рыб у нас водзяцца?- Самі па сабе экзатычныя віды рыб у нашых вадаёмах практычна не з’яўляюцца. Зараз актуальнай стала праблема з сомікам амерыканскім. У гэтага віда рыб у нас няма патэнцыяльных ворагаў. Пры гэтым многія грамадзяне і рыбаловы-аматары, не задумваючыся пра наступствы, самавольна зарыбляюць вадаёмы сомікамі, якія з’явіліся ўжо на тых жа Каташах. Не спрачаюся, рыба смачная. Але вось, глядзіце, што адбываецца далей. На першы год сомікаў мала і яны вялікія, а праз некалькі гадоў на гэтым вадаёме не застанецца, акрамя соміка, ніякай рыбы. Нават карась будзе сустракацца ў адзінкавых экзэмплярах, бо сомік амерыканскі - гэта драпежнік. Ён не толькі знішчае ікру і маладняк усіх без выключэння рыб, але нават нападае на дарослых рыб у начны час.Таму хачу яшчэ раз засяродзіць увагу на тым, што згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства самавольнае зарыбленне розных відаў рыб забаронена. За гэта заканадаўствам прадугледжана крымінальная адказнасць.- Наколькі часта кобрынскія рыбакі парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства?- Сёлета мы выязджалі на Кобрыншчыну ўжо тройчы. З пачатку года на двух кобрынскіх рыбакоў і аднаго паляўнічага былі заведзены крымінальныя справы. Яшчэ зімой адбылася гісторыя з забітай ласіхай. Тады ж і рыбака злавілі ў Кустовічах. А вось літаральна нядаўна ў тых жа Кустовічах брэсцкі браканьер незаконна налавіў рыбы амаль на 25 мільёнаў рублёў. Ён цягаў рыбу жакамі-лавушкамі. У вядры аказалася 16 лінёў, 25 залатых карасёў і адзін акунь - агульная вага 14 кілаграмаў. Не так ужо і шмат, скажуць чытачы. Але ў час вызначэння памеру ўрону, згодна з заканадаўствам, улічваецца не вага, а колькасць экзэмпляраў вылаўленай рыбы.Настасся ЗАНЬКО.

фота Рамана Мельніка

Поделиться в соцсетях:


Последние новости