Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

Памятныя манеты да юбілейнай даты

02/07/2014 Праздники Военно-патриотическое воспитание

28 мая 2014 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарот памятныя манеты “70 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

Сярэбраныя манеты наміналам 20 рублёў і медна-нікелевыя - наміналам 1 рубель былі адчаканены ў Літве ЗАТ “Літоўскі манетны двор”.Манеты маюць форму круга, з абодвух бакоў – кант, які выступае па ўсёй акружнасці. Іх бакавая паверхня з насечкай. На аверсе: зверху – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс па крузе: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры – фрагмент новага будынка Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Мінску. На сярэбранай манеце неба над будынкам музея - галаграма з выявай святочнага салюта. Унізе справа – год чаканкі, злева – проба сплаву (на сярэбранай), у цэнтры намінал. На рэверсе: у цэнтры - дэкаратыўная кампазіцыя, якая складаецца з трох папяровых самалёцікаў, якія лунаюць над квітнеючым дрэвам – вішняй. І надпіс: зверху па крузе - ВЫЗВАЛЕННЕ БЕЛАРУСІ, злева – 70 ГАДОЎ.Дызайнерам памятных манет да юбілейнай даты з’яўляецца Святлана Някрасава.Інфармацыя аб адпускных цэнах і наяўнасці вышэйуказанных памятных манет, іх выявы размешчаны на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка.Па матэрыялах сайта Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь падрыхтавала Людміла ДУБІНА.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу