Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Областной фестиваль-ярмарка «Дожинки-2016» прошел в Дрогичине

07/09/2016 Праздники Конкурсы

Свята агульнага каравая

IMG_4047

3 верасня гасцей абласнога фестывалю-ярмаркі “Дажынкі-2016” Драгічын сустракаў гасцінна і цёплым надвор’ем. А інакш і не магло быць: у такое вялікае свята і сонца дапамагала ствараць радасны настрой аграрыям.

IMG_3880Тое, што драгічынская зямля сапраўды гасцінная, кобрынская дэлегацыя адчула яшчэ на мяжы раёнаў, дзе ўсіх сустракалі хлебам-соллю.За час падрыхтоўкі да абласнога свята Драгічын значна змяніўся: ён сустракаў усіх абноўленымі фасадамі дамоў, адрамантаванымі аб’ектамі культуры, спорту і сацыяльнай сферы, прыхожымі вуліцамі. Цэнтр горада на адзін дзень ператварыўся ў вялікую гандлёвую пляцоўку, на якой можна было сустрэць прадукцыю з усіх куткоў вобласці. Больш за 200 кропак гандлю, шмат кафэ на адкрытым паветры ды канцэртныя пляцоўкі збіралі вакол сябе шматлікіх гасцей свята. Не адсталі ад шэрагу гандлёвых арганізацый і прадстаўнікі Кобрына: масларобна-сыраробны завод, швейная фірма “Лона”, Кобрынская птушкафабрыка, кандытарская фірма “Лодзіс”, “Кобрын-прадукт” і іншыя прапаноўвалі сваю прадукцыю пакупнікам.Асаблівую зацікаўленасць выклікаў “Горад майстроў”. Ільняныя кашулі з інкрустацыяй саломкай, герб Беларусі, выкананы ў такой жа тэхніцы, лазовыя крэслы-качалкі, вышытыя ручнікі, цагляныя вырабы прыцягвалі да сябе ўвагу. На памяць аб свяце можна было набыць магніцікі або іншыя арыгінальныя сувеніры. Для дзяцей была наладжана цікавая забаўляльная праграма.

IMG_3914Кульмінацыя свята пачалася з пастраення ў святочную калону. Дэлегацыю Кобрынскага раёна ўзначалілі старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргей Барташ.Пачалася афіцыйная частка свята з падняцця сцяга “Дажынак” і гімна Рэспублікі Беларусь. Затым на сцэну запрасілі старшыню Брэсцкага аблвыканкама Анатолія Ліса. Перш за ўсё старшыня падзякаваў усім хлебаробам і тым, хто ўжо сёння працуе над будучым ураджаем. Сёлета валавы збор збожжа склаў 1172000 тон пры сярэдняй ураджайнасці 35,2 ц/га. Нягледзячы на тое, што па выніках ўборачнай вобласць значна не дабрала да мінулагодняга паказчыка, Брэстчына заняла другое месца пасля Гродненскай вобласці. Па словах Анатолія Ліса, галоўнай акалічнасцю спаду аб’ёмаў сталі ўмовы надвор’я, але, з другога боку, яны добра паўплывалі на ўраджай іншых культур – цукровых буракоў і кукурузы. Дарэчы, калі ўлічыць ураджай кукурузы на зерне, то агульны валавы збор будзе складаць 1,4 мільёна тон.

IMG_4006На свяце было шмат ганаровых гасцей, сярод якіх першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч, які зачытаў прывітальны адрас ад імя міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца, першы старшыня аблвыканкама Мікалай Токар, старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай, старшыня праўлення белкаапсаюза Валерый Іваноў. Менавіта з іх рук многія пераможцы абласных спаборніцтваў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.У ліку ўзнагароджаных былі прадстаўнікі і Кобрынскага раёна. За дясягненні высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджая зерневых і зернебабовых культур другое месца заняло ААТ “Агра-Кобрынскае” на чале з дырэктарам Сяргеем Селівестравым. Сярод галоўных аграномаў сельгасгаспадарчых і іншых арганізацый трэцяе месца заняў Іван Гусак з гэтай жа гаспадаркі. Ганаровай граматай Брэскага абласнога аграпрамысловага саюза за другое месца па выніках конкурсу на званне “Лепшы кіраўнік перапрацоўчага прадпрыемства” быў узнагароджаны дырэктар Кобрынскага масларобчна-сыраробнага завода Руслан Чыбатар. Ганаровую грамату ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў галоўны інжынер ААТ “Стрыгава” Яўген Дацук.Яшчэ адну цікавую ўзнагароду ўручылі Аляксандру Зазуле як кіраўніку Кобрынскага раёна – пераходзячы вымпел пераможцы рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.І вось закончылася афіцыйная частка. На сцэну выбеглі маленькія дзяўчынкі-беларусачкі, выйшлі жнеі і закружыліся ў танцы, фінальнай кропкай якога стала ўручэнне Анатолію Лісу галоўнага сімвала заканчэння жніва – снапа з налітога калосся. А далей гукі святочнага канцэрта калектываў вобласці яшчэ доўга скалыналі паветра мажорнымі нотамі і таленавітымі галасамі.

IMG_4071Паралельна са святам на галоўнай сцэне ў гарадскім парку праходзіў абласны этап рэспубліканскага сельгасгаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Сёлета наш раён прадстаўляла сям’я Валасевіч, якая атрымала перамогу на раённых “Дажынках”. Прыемным сюрпрызам стала тое, што, пераадолеўшы шэраг конкурсных выпрабаванняў, кабрынчане занялі другое месца.Свята доўжылася да позняга вечара, і людзі, якія шчыравалі на палях ад першых промняў да позняга вечара, безумоўна, гэтага заслужылі. Тым больш, што наперадзе – новы віток працы, ад якога будзе залежыць ураджай наступнага года.Людміла ПАШКОВІЧ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу