На мінулым тыдні ў горадзе над Бугам праходзілі ўрачыстасці з нагоды 75-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці. Адбывалася гэта знакавае мерапрыемства ў спартыўным комплексе “Вікторыя”, які на некалькі гадзін ператварыўся ў адзіную вялікую святочную пляцоўку. Найлепшыя віншаванні Берасцейшчыне і яе жыхарам адрасавалі прадстаўнікі Адміністрацыі і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада краіны, Брэсцкага аблвыканкама і іншыя ганаровыя госці. У святочнай атмасферы заслужаныя людзі вобласці атрымлівалі шматлікія ўзнагароды і званні. Прыемна, што сярод тых, хто паднімаўся на вялікую сцэну, былі і кабрынчане. Так, за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і актыўную грамадскую дзейнасць Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена дырэктару СТАА “ВП Палессе” Андрэю Гольцману і дырэктару ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” Мікалаю Місюку. У сваю чаргу мы таксама шчыра віншуем нашых землякоў з узнагародамі, жадаем ім моцнага здароўя і далейшага росквіту.А завяршылася ўрачыстае мерапрыемства яскравым канцэртам лепшых артыстаў вобласці і краіны, а таксама народнай артысткі Расіі Надзеі Бабкінай у суправаджэнні тэатра “Руская песня”.Ул. інф.
Фота : http://www.sb.by/obshchestvo/article/75-slavnykh-let.html
Поделиться в соцсетях: