Прогноз погоды
Чт, 03 июля 2025

Межаў для дасканаласці не існуе

18/07/2018 Праздники

 

Планамернае развіццё міжнародных дзелавых адносін у эканоміцы, сацыяльнай сферы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы стала прадметам абмеркавання для прадстаўнікоў кобрынскай раённай выканаўчай улады і членаў афіцыйных дэлегацый гарадоў-пабрацімаў з Расіі, Украіны, Польшчы і Германіі 14 ліпеня ў час урачыстай імпрэзы з нагоды Дня горада.

Старшыня Кобрынскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч прэзентаваў гасцям патэнцыял нашага раёна, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што пабрацімскія сувязі з кожным годам будуць толькі ўмацоўвацца і прырастаць новымі сумеснымі праектамі, у тым ліку і ў бізнес-сферы. Высокая якасць прадукцыі з Кобрына  па праве заваявала шырокую аўдыторыю сваіх прыхільнікаў у Расійскай Федэрацыі, куды экспартуецца большасць тавараў мясцовай вытворчасці. Як паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі муніцыпальнага ўтварэння Ціхарэцкага раёна Алег Анціфееў, першыя сур'ёзныя вынікі ў эканамічнай сферы Кобрына і Ціхарэцка ўжо адчувальныя. Так, напрыклад, больш за 60% дзіцячых цацак, якія рэалізуюцца ў іх, - вытворчасці СТАА "ВП Палессе". З гарадамі-пабрацімамі наладжаны абмен вопытам і ў палітычнай сферы. Так, напрыклад,  старшыня Лівенскага гарадскога Савета народных дэпутатаў Алена Канішчава адзначыла, што было зацверджана пагадненне паміж народнымі выбраннікамі Кобрына і Ліўнаў, якое прапануе абодвум бакам шырокі дыяпазон узаемадзеяння. У межах гэтага пагаднення быў праведзены сумесны тэлемост, у час якога былі абмеркаваны важныя пытанні і планы на перспектыву.

Пашыраюцца сяброўскія сувязі і паміж журналісцкай братыяй суседніх краін, аб чым сведчыць новы праект “Гарады–пабрацімы”, які стартаваў у раённай газеце ў святочным нумары.

Раман МЕЛЬНІК.

фота аўтара

Агульны фотаздымак на памяць.

Поделиться в соцсетях: