Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

“Метас” – унікальная сістэма

23/03/2012 Сельское хозяйство Праздники

Надвор’е…  Менавіта ад яго ў вялікай меры залежаць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур і эфектыўнасць самых разнастайных работ, а часта нават і самаадчуванне чалавека. І хоць мяняць надвор’е па свайму жаданню мы пакуль што не навучыліся – але вывучаць і прадбачыць яго наступствы   ўмеем ужо даволі даўно.

На Кобрынскай сортавыпрабавальнай станцыі вывучэнне надвор’я мае асаблівае значэнне, таму што тут выпрабоўваюцца новыя культуры. Як будзе весці сябе тая ці іншая расліна ў замаразкі, як адрэагуе на вялікую колькасць ападкаў і ці не засохнуць усходы ў спёку? Знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні ў гаспадарцы дапамагае перанасны метэаралагічны пост “Метас” – дарэчы, даволі рэдкі сярод гаспадарак і па сутнасці ўнікальны апарат, які працуе тут ужо каля 4-х гадоў.

- Як вядома, спрыяльнае надвор’е – залог добрага ўраджаю, - расказвае начальнік аддзела па выпрабаванні на гаспадарчую карыснаць сельгаскультур Яўген Курыга. - Вось такая невялічкая, але вельмі разумная сістэма дазваляе адначасова вымяраць шмат параметраў - вільгаць глебы, паветра і паверхні ліста, тэмпературу, узровень ападкаў, атмасферны ціск, хуткасць ветру – усяго не пералічыць. Акрамя таго, “Метас” падключаецца да камп’ютара і дазваляе такім чынам хутка сістэматызаваць і апрацоўваць атрыманыя даныя. Каштоўная інфармацыя ўлічваецца пры аналізе здольнасці вырошчваемых раслін супрацьстаяць неспрыяльным умовам надвор’я.

А працуе з гэтым складаным і тонкім абсталяваннем тэхнік-лабарант Людміла Максімчук. Вось і зараз нягледзячы на пранізлівы вецер, які гуляе па полі, яна правярае паказанні апарата, яго тэхнічны стан. Як адзначыла Людміла Васільеўна, карысць ад новай тэхнікі вельмі вялікая. Яно і зразумела – у такой тонкай рабоце, як вырошчванне новых сартоў, улічваць усе ўздзеянні  навакольнага асяроддзя  проста неабходна.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу