Пн, 04 ноября 2024
Прогноз погоды

Любовь не имеет границ

09/12/2015 Социум

Каханне не мае межаў. Сваю другую палавінку людзі знаходзяць праз сотні, тысячы кіламетраў. Яркі прыклад таму – гісторыя кахання грамадзяніна Францыі Йаана Банжыба і ўраджэнкі Кобрына Дар’і Камісарук. 27 лістапада ў аддзеле ЗАГС Кобрынскага райвыканкама маладыя людзі заключылі шлюб.
Беларуска і француз пазнаёміліся на адной з вуліц Кана, куды ў жніўні бягучага года Дар’я ездзіла ў водпуск. Узаемная сімпатыя, якая ўспыхнула пры першай сустрэчы, з часам перарасла ў сур’ёзнае пачуццё. Моўнага бар’еру паміж маладымі людзьмі не ўзнікала – зносіны будаваліся на англійскай мове, якой, дарэчы, Дар’я валодае свабодна.
Дзяўчыне, якая прыйшлася даспадобы французскаму кавалеру, 25 гадоў. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, працавала ў Мінску. “Прыгожая, добрая, ветлівая”, - такімі словамі ахарактарызаваў выбранніцу Йаан. Дар’ю ж у свой час захапілі вытанчанасць хлопца, яго дабрыня і шчырасць. Жыць маладыя плануюць у Францыі, у родным горадзе Йаана – Кане.
Як заўважыла галоўны спецыяліст Кобрынскага аддзела ЗАГС Алена Вовк, інтэрнацыянальныя шлюбы ў іх практыцы – не рэдкасць. Толькі ў гэтым годзе па стане на 27 лістапада такіх шлюбаў яны зарэгістравалі 57. На беларускі ручнік акрамя жыхароў братніх дзяржаў – Украіны і Расіі, становяцца жыхары Сербіі, Латвіі, Кітая, Германіі, Азербайджана, Казахстана і іншых краін.
Дюдміла Дубіна
На здымку: шчаслівая сямейная пара – Йаан і Дар’я.
Фота аўтара

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу