На сёлетнім жніве ў ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” вызначыўся маладзёжны экіпаж у складзе старшага камбайнера Алега Дзмітрука і яго памочніка Андрэя Кіслюка, якія ўбралі 187 гектараў збожжавых і намалацілі 517 тон. Менавіта гэты вынік дазволіў ім выйсці ў лідары сярод маладзёжных экіпажаў Кобрыншчыны.
Выпускнікі Драгічынскага аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя задаволены ўмовамі працы, якія створаны ў калектыве. Акрамя асноўнай работы, яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай, з’яўляюцца членамі ГА “БРСМ”.
- Лічу, што наш маладзёжны экіпаж невыпадкова стаў перадавым у раёне, - адзначае старшыня прафкама птушкафабрыкі Таццяна Трайчук. - Хлопцы заўсёды працуюць старанна, адказныя і мэтанакіраваныя. Упэўнена, што ў наступным сезоне ў іх ёсць рэальны шанс стаць у рады “тысячнікаў”.
Лепшы маладзёжны экіпаж раёна павіншаваў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Лазарчук, які ўручыў камбайнерам падарункі.
Сярод лепшых маладых вадзіцеляў быў узнагародажны Уладзімір Леанюк з ААТ “Гарадзец-агра”, які па стане на 12 жніўня на аўтамабілі МАЗ-555142 перавёз 1221 тону збожжа.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.
НА ЗДЫМКУ: лепшы маладзёжны экіпаж раёна - камбайнеры ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” Алег Дзмітрук і Андрэй Кіслюк.
Поделиться в соцсетях: