Лёсы асобных людзей, сем’яў, аранізацый ці прадпрыемстваў звязаны са штодзённай працай занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне. Непрыкметна праляцела паўстагоддзя з моманту яго заснавання. Нядаўна ў Палацы культуры мясцовыя архівісты адзначалі юбілей.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, старшыня раённага Савета дэпутатаў Таццяна Місюк, начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі, шматлікія дэлегацыі калег з горада над Бугам, райцэнтраў вобласці, прадстаўнікі музея імя А.В. Суворава, дзеючыя супрацоўнікі архіва і ветэраны працы. Кожны жадаючы меў магчымасць азнаёміцца з цікавай фотавыставай, якая ілюстравала гісторыю архіва. Больш падрабязна аб установе расказала яе цяперашні дырэктар Валянціна Парфянюк.
Філіял дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў г. Кобрыне быў створаны 11 лістапада 1963 года. Узначаліла яго Соф’я Амельянюк. Размяшчаўся ён у закрытым саборы Аляксандра Неўскага. У 1990 годзе архіў перамясціўся ў будынак былой пошты па вуліцы Першамайскай. У гэтым жа годзе гарадскімі ўладамі быў выдзелены зямельны ўчастак па вул. Савецкай, распачалося будаўніцтва новага спецыялізаванага будынка занальнага архіва. Яго дзверы гасцінна адчыніліся для наведвальнікаў 4 сакавіка 1998 года, узначальвала ўстанову тады Нэлі Амельянчук.
Сёння Кобрынскі занальны архіў абслугоўвае Бярозаўскі і Пружанскі раёны, а таксама тэрыторыі ліквідаваных Дзівінскага, Ружанскага і Шарашоўскага раёнаў. Па стане на 1 лістапада 2013 года ў архівасховішчах больш за 120 тысяч адзінак захоўвання, самыя старыя з іх датуюцца 1944 годам.
Высокую ацэнку рабоце кобрынскага архіва ў сваім выступленні даў Сяргей Каліноўскі, які падкрэсліў, што менавіта гэта ўстанова займае адну з лідзіруючых пазіцый у вобласці. Сяргей Аляксеевіч выказаў словы ўдзячнасці кабрынчанам за плённую працу, пажадаў моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Далучыліся да гэтых віншаванняў Аляксандр Зазуля і Таццяна Місюк.Лепшыя супрацоўнікі архіва былі ўдастоены грамат аблвыканкама і райвыканкама, Ганаровай граматы раённага Савета дэпутатаў, Пісьма падзякі райвыканкама, Граматы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У іх ліку Валянціна Парфянюк, Таццяна Якушык, Любоў Бойка, Марыя Мордань, Юлія Вярцейка, Жана Драніч. Памятныя падарункі ў гонар свята атрымалі Алена Карбунар, Святлана Палівода, Соф’я Каменская і многія іншыя. Завяршылася мерапрыемства выступленнямі артыстаў Палаца культуры.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: