Маладзёжны экіпаж ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” ў складзе старшага камбайнера Алега Дзмітрука і яго памочніка выпускніка Маларыцкага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці Паўла Шарсцюка стаў лідарам у раённым спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў на сёлетнім жніве.
На камбайне “КЗС-10” «Палессе GS10» яны ўбралі 290,2 гектара і намалацілі 850,8 тоны збожжа.- Мы імкнуліся перамагчы, - гаворыць Алег Дзмітрук. - Яшчэ да пачатку ўборачнай кампаніі разам са сваім напарнікам правялі неабходны рамонт і прафілактычны догляд тэхнікі, каб яна не падвяла ў адказны перыяд і працавала ў полі, нібыта швейцарскі гадзіннік (смяецца). Жніво праходзіла рытмічна і ў сціслыя тэрміны. І з надвор’ем нам таксама пашанцавала. Не адчувалі недахопу гаручазмазачных матэрыялаў, заўсёды атрымлівалі ў полі двухразовае гарачае харчаванне. Вялікую падтрымку моладзі аказвае адміністрацыя птушкафабрыкі і асабіста дырэктар Дзмітрый Місюк. Сёлета я атрымаў службовае жыллё. Заўсёды ў тэрмін выплачваецца годная заработная плата. Працаваць у такіх умовах - адно задавальненне!Сярод маладых вадзіцеляў лепшым у раёне на адвозцы збожжа стаў Сяргей Сахарчук з СВК “Навасёлкаўскі”, які на аўтамабілі “ГАЗ-53” перавёз 482 тоны збожжа. Ва ўрачыстай абстаноўцы лідары жніва ад райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі прызы.Раман МЕЛЬНІК.НА ЗДЫМКУ: пераможцы сярод маладзёжных экіпажаў на сёлетнім жніве – камбайнеры ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” Алег Дзмітрук і Павел Шарсцюк.Фота аўтара.
Поделиться в соцсетях: