Пн, 16 сентября 2024
Прогноз погоды

Як будзем жыць і працаваць у новым годзе

06/01/2020

Аб гэтым вялася размова на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 27 снежня пад старшынствам Міхаіла Грышкевіча і Івана Даўжука. У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васілій Дземідовіч і старшыня Маладзёжнага парламента Кобрынскага раёна Аксана Сівянкова.

Аб праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Кобрынскага раёна на 2020 год далажыў прысутным намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Дзенісюк. Так, экспарт тавараў і паслуг плануецца 103,9% да ўзроўню 2019 года. Прамыя замежныя інвестыцыі павінны скласці 2460 тыс. долараў ЗША. Мяркуецца, што колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў складзе 270 чалавек.Выкананне прагнозных паказчыкаў і заданняў плануецца забяспечыць за кошт мабілізацыі ўнутранага рэсурснага патэнцыялу, удасканалення сацыяльна-эканамічных адносінаў, паляпшэння якасных параметраў работы прадпрыемстваў.

Для таго, каб забяспечыць эканамічны рост у 2020 годзе і нарасціць аб’ёмы вытворчасці, асноўнымі задачамі развіцця прамысловага комплексу раёна стане павышэнне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў за кошт зніжэння затрат (энерга- і матэрыялаёмістасці), забеспячэнне рэнтабільнай работы прадпрыемстваў, захаванне і развіццё экспартнага патэнцыялу прамысловасці, мадэрнізацыі і тэхнічнага пераўзбраення вытворчасцяў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Важнейшай задачай развіцця галіны сельскай гаспадаркі стане нарошчванне аб’ёмаў і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў – забеспячэнне тэмпаў росту валавой прадукцыі ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках не ніжэй за 105%. Дасягнуць гэтага паказчыка плануецца за кошт павышэння прадукцыйнасці ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве. У планах давесці валавую вытворчасць малака да 122 тыс. т. Надой на адну карову – да 5800 кг. Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці малака да ўзроўню 2019 года складзе 105,5%, а прадукцыйнасць кароў павялічыцца на 280 кг. Плануецца ў 2020 годзе давесці вырошчванне буйной рагатай жывёлы і птушкі да 10,3 тыс. т за кошт павелічэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы і сярэднясутачных прывесаў на вырошчванні і адкорме да 660 г, а таксама ўзнаўлення дзейнасці свінакомплексу. Вытворчасць мяса птушкі складзе 0,6 тыс. т, яек – 102,5 млн. шт., прадукцыя вырошчвання свіней – 0,5 тыс. т. У 2020 годзе плануецца давесці вытворчасць збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) да 113,6 тыс. т, ці 104,4% да ўзроўню 2019 года. Для забеспячэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлаводства плануецца выйсці на аб’ём нарыхтоўкі 155 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў.У 2020 годзе рост заработнай платы будзе абумоўлены прадукцыйнасцю працы.Аб праекце раённага бюджэту на 2020 год далажыў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Аслюк.Бюджэт раёна ў новым годзе вызначаны па даходах і расходах у суме 123239,2 тыс. рублёў.

Сёлета бюджэт захавае сваю сацыяльную арыентаванасць.Як падкрэсліў Міхаіл Грышкевіч, правіла «жыццё па сродках» і ў новым годзе павінна быць узята за аснову. Кіраўнікам усіх рангаў неабходна ўсвядоміць простую ісціну: хто дбае, той і мае. Старшыня райвыканкама таксама засяродзіў увагу прысутных на важнасці наладжвання ў раёне эфектыўнай і гнуткай маркетынгавай палітыкі, якая б адпавядала сучаснасці, а таксама падрыхтоўкі адпаведных прафесіяналаў, якія былі б здольны больш актыўна і настойліва засвойваць рынкі не толькі блізкага, але і далёкага замежжа, прыцягваць на кобрынскую зямлю інвестараў і рэалізоўваць бізнес-праекты. Міхаіл Грышкевіч засяродзіў увагу кіраўнікоў на неабходнасць бездакорнага падтрымання працоўнай і вытворчай дысцыпліны на месцах, заахвочвання і стымулявання маладых кадраў, ад якіх непасрэдна і залежыць будучыня Кобрыншчыны.Па ўсіх пытаннях, якія стаялі на парадку дня сумеснага пасяджэння, былі прыняты адпаведныя рашэнні.Раман МЕЛЬНІК.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу