Сб, 07 декабря 2024
Прогноз погоды

І ў класных бываюць экзамены

30/05/2009 Образование

    Прыкладна каля 5 гадзін запар на мунулым тыдні пад эгідай упраўлення адукацыі райвыканкама ў ГДК праводзіўся фінальны этап раённага конкурса прафісійнага майстэрства “Педагог-выхавальнік 2009 года”. За права стаць фіналістам змагаліся 14 лепшых педагогаў-класных кіраўнікоў школ горада і раёна. І шлях да фіналу быў вельмі складаны. Настаўнікі прадастаўлялі на конкурс цікавыя, розапланавыя відэа-і практычныя матэрыялы, педаагічныя эсэ. Асноўнай тэмай паўфінала былі тэарэтычныя спаборніцтвы па педагогіке і псіхалогіі. У выніку кампетэнтнае журы адабрала толькі сем самых дастойных прэтэндэнтаў на перамогу.

    Фінал конкурса распачаўся ўрачыста. Старшыня журы, начальнік упраўлення адукацыі райвканкама Валянцін Трубчык адзначыў, што прафесія настаўніка сама па сябе няпростая, а пасада класнага кіраўніка - тым больш. Такі педагог павінен быць чалавекам шчырым, самаадданым, майстарскі падбіраць той самы запаветны ключык даверу і ўзаемапавагі да кожнага свайго вучня. Падобныя мерапрыемствы служаць добрым прафесійным экзаменам. На сёняшні дзень у сістэме адукацыі Кобрынчыны працуе каля 2000 педагогаў. Кожны год у гэтую вялікую сям’ю прыходзіць папўненне - прыкладна 120-130 маладых спецыялістаў – выпускнікоў ВНУ і ССНУ, якія сваім талентам, імпэтам і стараннасцю не на словах, а на справе даказваюць свой высокі прафісійны ўзровень падрыхтаванасці.

    Фінал конкурсу быў падзеляны на этапы. У творчым самапрадстаўленні настаўнікам было неабходна творча і дынамічна распавядаць аб фактах сваёй біяграфіі, аб навучальнай установе, у якой працуюць, аб сваіх выхаванцах, сакрэтах прафісійнага майстэрства. Трэба адзначыць, што канкурсанты падрыхтаваліся даволі адказна і грунтоўна. Вершы, лёгкія жарты, прэзентацыі ў выглядзе слайд-шоў… Найбольш запамятаваліся выступленні настаўніка Навасёлкаўскай СШ Веры Сахарчук, якая ў вершаванай форме распавядала пра сваю няпростую работу. Адчувалася, што ў кожны радок Вера Лявонцьеўна ўклала максімум пяшчоты, павагі, ласкі. Нядрэнную вясёлую песню разам са сваімі дзецьмі выканала Таццяна Ярманюк з СШ№8. Класный кіраўнік з СШ№2 Ааксана Шалупенка падрыхтвавала тэатралізаваную казачную пастаноўку пра волка і казлят, у якой быў закладзены глыбокі маральны сэнс.

    У інтэлектуальным конкурсе ўдзельнікам было неабходна прадэманстраваць лагічнае мысленне. Вядучыя – Юлія Талан і Павел Хаімцэвіч - задавалі пытанні, на якія трэба было прыгожа і граматна адказаць у адведзяны тэрмін. Уменне зарыентавацца ў непрэдбачальнай праблемнай сітуацыі, якіх нямала ў настаўніцкай рабоце – таксама каштоўная якасць, правяралі на практыцы якую самадзейныя артысты інтэрактыўнага тэатра “Погляд” з СШ№3, якія спецыяльна падрыхтавалі некалькі арыгінальных задачак.

    Наступнае выпрабаванне – прэзентацыя педагагічнага праекта “У свет дапамагчы ўвайсці з надзеяй і каханнем”, дзе класныя кіраўнікі праз невялікія сцэнкі закранулі такія актуальнейшыя тэмы, як патрыятычнае выхаванне, каханне і павага свайго роднага карю, узаемадзеянне сям’і і школы, рэцэпты сямейнага шчасця і дабрабыту, прыгажосць і міласэрнасць, ідэалагічная работа і многія іншыя. У перапынках паміж конкурсамі былі музыкальныя паўзы. У выніку рашэння журы, якое было, дарэчы, няпростым, перамогла класны кіраўнік адзінаццатага класа СШ№8 Таццяна Ярманюк, якая была ўзнагароджана ганаровай граматай ўпраўлення адукацыі райвыканкама і каштоўным падарункам – ДВД-плейерам, а таксама спецыяльнай ўзнагародай – залатым медалём - ад аператыўнага журы вучняў. Дыпломамі ўпраўлення адукацыі атрымалі фіналісты ў намінацыях: “З любоўю да роднага краю” (Вера Сахарчук, Навасёлкаўская СШ), “Маладосць і музыка” (Вольга Вакуліч з Дзівінскай СШ), Андрэй Хамічэнка з Буховіцкай СШ (“Эпатажнасць і імправізацыя”), Ірына Гапон з СШ№4(“Смеласць і крэатыўнасць”), Аксана Шалупенка з СШ№2 (“Творчасць і арыгінальнасць”) і Святлана Якушык з Осаўскага сада-школы(“У свет з дабром”).

p5074409

    Лепшы класны кіраўнік 2009 года Таццяна Ярманюк працуе ў сваёй школе пяты год. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна.-Гэта перамога не толькі асабіста мая, але і ўсіх маіх вучняў, усёй школы, - адпраз ж пасля конкурсу расказала журналістам педагог. –Дзякуй усім, хто дапамагаў мне, быў побач усе гэтыя напружаныя гадзіны. Асабліва хочацца адзначыць клопат намесніка дырэктара С№8 па навучальнай рабоце Людмлу Суботу, пісхолагаў, сацыяльных педагогаў. Таццяна ў сваёй рабоце карыстаецца прынцыпамі дабрыні і справядлівасці, і ніколі не павышае голас на вучняў. Толькі шчыры, канструктыўны дыялог паміж настаўнікам і школьнікам дапаможа вырашыць любую праблемную сіртуацыю, упэўнена пераможца. Аб планах на будучыню Таццяна Ярманюк гаворыць пакуль стрымана. Азначыла, што супыняцца на дасягнутым не збіраецца. У педагагічнай рабоце, як і ў многіх іншых прафесіях межаў для дасканаласці не існуе.

    Раман МЕЛЬНІКФота аўтара

    На здымку: Таццяна Ярманюк са сваімі вучнямі

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу