Пн, 14 октября 2024
Прогноз погоды

Гэта балючае слова… вайна

11/05/2009

p50641611

    За святочным сталом, які быў накрыты ў зале Кобрынскага цэнтра тэрытарыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў мінулую сераду, не змалкалі задушэўныя гутаркі. Чуліся не толькі галасы старэйшых, але і зусім маладыя. Пад эгідай ТЦСАН і Кобрынскага дзяржаўнага ліцэя сферы абслугоўвання пры падтрымцы раённай грамадскай арганізацыі ветэранаў ў год 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў і ў Год роднай зямлі праводзілася тэматычная праграмма “Вайна вачамі жанчын”. Паводле слоў дырэктара тэрытарыяльнаа цэнтра сацабсугоўвання насельніцтва Таццяны Бойка, падобныя мерапрыемствы становяцца добрай традыцыяй.

    За кубкам гарбаты напярэдадні дня Перамогі сабраліся жанчыны, на долю якіх выпалі страшныя годы Вялікай Айчынай вайны. Алена Беразнёва, Надзея Асташэнка, Аляксандра Драздоўская, Марыя Бебека, Марыя Ярмаловіч, Лідзія Валошчык, Людміла Кушнер, Настасся Асіюк, Марыя Кірылава, Надзея Плотка, Ларыса Пратасевіч. Сярод іх - узельнікі партызанскага руху, тылавікі, ахвяры ленінградскай блакады, прымусовых працы ў Германіі…Пэўна, ім было чым падзяліцца ў гэтыя хвіліны з навучэнцамі ліцэя, дарэчы, з будучымі сацыяльнымі работнікамі, якія праходзяць у ТЦСАН практыку.

    А пачалося мерапрыемства з хвіліны маўчання. Колькі ж за гэты кароткі, сумны адрэзак часу праносілася страшных, далёкіх імгненняў з жыцця шаноўных жанчын. Здавалася, што загінуўшыя родныя, сябры, аднапаўчане на імгненне паявіліся перад вачамі, поўнымі слёз… Лёс жорстка абыйшоўся з гэтымі паважанымі жанчынамі. Тым не менш, яны выжылі. І з загартаваным духам выйшлі ў мірнае жыццё, каб жыць, працаваць, кахаць, ствараць свае сем’і, шчыра жадаючы, каб ніколі-ніколі іх нашчадкі на сябе не выпрабавалі віхуры ваеннага лёсу.

    Наколькі ж цікавымі, і ў той жа час хвалюючымі былі гісторыі з рэальнага жыцця гэтых жанчын. Жывыя сведкі тых няпростых гістарычных падзей у чарговы раз красамоўна напомнілі прысутным аб існасці слова ВАЙНА.

    Ветэран Вялікай Айчынай вайны Надзея Асташэнка цяжка шла па страшнай і трагічнай ваеннай дарозе. Яна працавала на складзе спецыялістам па ўліку і выдачы баепрыпасаў. Літаральна з першых дзён вайны яна разам з саслужыўцамі ў падраздзяленнях пагранічных войскаў, якія дыслацыраваліся ў Беларусі, адбівалі моцныя ўдары варожых поўчышч. У выніку савецкія часці апынуліся ў “вогненным кальцы” ў недалёка ад Менску. Гарнізон працягваў змагацца да апошняга патрона… Аднак, прыйшлося адступаць да сваіх на Магілёўшчыну, а потым з баямі дабірацца да Смаленска. Надзея Асташэнка была паранена. Маладую дзяўчыну камандаванне вырашала эвакуіраваць разам з сям’ёй у Свярдлоўск, дзе Надзея была ўладкавана на эвакуіраваны адзін з Маскоўскіх заводаў абароннай прамысловасці.

    -Ніхто не плакаў, не скапрдзіўся на голад, холад, на цяжкія ўмовы працы, - успамінала ўдзельніца тых падзей. – Мы ведалі, што ўсе нашы намаганні былі дзеля Прамогі. Цудоўна памятаю той шчаслівы дзень, калі ўсё закончылася. Пачуцці былі супярэчлівыя - і радасць і смутак.

    Шмат цікавых фактаў з ваеннай біяграфіі расказалі прысутным Алена Беразнёва, якая была сувязной партызанскай брыгады ім. Чапаева, што дыслацыравалася ў Кобрынскм раёне. Настасся Асіюк расказала, як фашысты пад пагрозай смерці прымусова вывезлі яе на цяжкія працы у Германіі. Пра жахі блакаднага Ленінграда распавядала Людміла Кушнер. Дзецям у дні вялікага голада на святы ўручалі падарункі – абгарэлыя рэшткі мехаў з-пад цукру…

    У адрас прысутных шмат выказалі шмат цёплых, шчырых слоў падзякі за мірнае неба і ратны подзьвіг Таццяна Бойка, намеснік старшыні раённай грамадскай арганізацыі ветэранаў Галіна Каўбаска, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ліцэя сферы абслугоўвання Людміла Мамайка. Навучэнцы ліцэя і супрацоўнікі ТЦСАН падрыхтавалі насычаную культурную праграму з песнямі і вершамі на патрыятычную тэматыку, уручылі шаноўным жанчынам спецыяльныя падарункі і кветкі.

    У гэты жа дзень дэлегацыя на чале з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалаем Якаўчуком і Таццянай Бойка у межах акцыі “Вам, вызваляльнікі Беларусі, цяпло нашых сэрцаў” наведалі сям’ю ветэранаў Вялікай Айчынай вайны на даму Клаўдзіі Піменавай і Мікалая Авецюка.
p5064201

    Клаўдзія Міхайлаўна нарадзілася ў г. Тутаева Яраслаўскай вобласці, і там жа сустрэла вайну. Пайшла вучыцца на курсы медыцыенскіх сясцёр, і потым была адпраўлена на фронт выконваць адказную місію – з ружжом у руках абараняць ваенны аэрадром ад дыверсантаў. Пазней дзяўчына закончыла курсы радыстаў-тэлеграфістаў у падмаскоўі. На фронце яна падтрымала сувязь “марзянкай” на зямлі з франтавымі лётчыкамі. Шлях вайны прывёў яе ў Беларусь, якую поўнай хадой вызвалялі шматлікія савецкія часці і злучэнні.

    Мікалай Авецюк родам з мясцовай вёскі Сялец. На вайне служыў артылерыстам. Біў ворага і днём і ноччу. Прайшоў праз пекла Вялікай Айчынай у Расіі, Беларусі, Латвіі. Асабліва запамятаўся бой пры вызваленні Беларусі на адной невялікай чыгуначнай станцыі. Адступаючая нямецкая групоўка сустрэла шчыльнай сцяной агню, і аднаму Богу толькі вядома, як удалося выжыць.

    -У коджага чалавека свій лёс, - разважае Мікалай Еўдакімавіч, - Мабыць Усявышняму так было трэба, каб я выжыў…

    Маладым сяржантам ён сустрэў Перамогу ажно ў Кёнігсберге, дзе да апошняй хвіліны шлі крывавыя баі за кожны квадратны метр, штодзённыя варожыя бамбардзіроўкі…

    - Я нікому і ніколі не жадаю перажыць такія жахі, - гаворыць ветэран.

    За свае ратныя подзьвігі ён быў удастоены шатлікіх узнагарод, сярод якіх Ордэн славы трэцяй ступені, медаль за Перамогу над Германіяй і інш. Пасля вайны на Корынскай зямлі лёс разам звёў Клаўдзія Піменава і Мікалая Авецюка. У 1950 годзе маладыя згулялі вяселле. З раніцы да вечара працавалі. Жонка – выхавацелем у гарадскім дзіцячым садку, галава сям’і – большасць гадоў прысвяціў працы на інструментальным заводзе слесарам. Мікалай Еўдакімавіч - чалаевек розных цікавых захапленняў, майстар на ўсе рукі. Добра гатуе смачныя стравы і ў сваі дзевяноста гадоў па-ранейшаму моцна кахае сваю жонку.

    Госці, што завіталі да ветэранаў, ўручылі ім падарункі і кветкі, павіншавалі з Днём Перамогі. У сваю чаргу навучэнкі ліцэя Марыя Багдановіч і Алена Шумка, а таксама сацыяльны работнік Наталля Мартынюк, дапамаглі ім па гаспадарке, а таксама прэзентавалі невялікую культурна-забаўляльную праграму, павіншавалі з надыходзячым святам.

    Дарэчы, арганізатары дабрачыннай місіі – супрацоўнікі ТЦСАН і ліцэя сферы абслугоўвання- завіталі не толькі ў гэтую сям’ю, але і яшчэ да 35 ветэранаў якія знаходзяцца на абслугоўванні у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Старэйшаму пакаленнюі неабходна як мага часцей адчуваць клопат дўзяржавы, а таксама выканаць сваю святую місію – перадаць жыццёвы вопыт і каханне моладзі. Каб гісторыя не забывалася…

    Раман МЕЛЬНІК

    фота аўтара

    На здымках: У час правядзення тэматычнай праграмы “Вайна вачамі жанчыны”; Мікалай Якаўчук і Таццяна Бойка ўручаюць памятны падарунак і кветкі ветэрану Вялікай Айчынай вайны Мікалаю Авецюку.

    8 мая 2009 года

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу