Акцыя “Збяры бутэлькі – дапамажы планеце!” праводзіцца 21-22 мая пад эгідай сумеснага праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю ўсёабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь”.
- 21 мая 9 каманд кобрынскіх школьнікаў будуць выяўляць “месцы жыхарства” непатрэбнай ПЭТ-тары, занатоўваць колькасць і якасць знойдзеных бутэлек і прыносіць у месцы збору каля сваёй школы. На ўсё даследаванне адводзіцца чатыры гадзіны. Пасля адведзенага часу журы падвядзе вынікі, - расказвае Іна Ермаковіч, кобрынскі тэматычны кансультант праекта па абыходжанні з камунальнымі адходамі. – А на наступны дзень будзе праведзены выніковы сход, на якім удзельнікі лепшай каманды атрымаюць заслужаныя прызы.
Падчас узнагароджвання пераможцаў, 22 мая, Кобрынскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і юнацтва правядзе прэзентацыю экалагічных убораў, адбудзецца дэманстрацыя відэаролікаў на экалагічную тэматыку, будуць абмеркаваны пытанні выкарыстання адходаў у горадзе.
У акцыі прымуць удзел прадстаунікі праекта ЕС/ПРААН, Кобрынскага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, Кобрынскага райвыканкама, КУШВП ЖКГ “Кобрынская ЖКГ” і інш.
Настасся ЗАНЬКО.
Поделиться в соцсетях: