Прогноз погоды
Сб, 26 апреля 2025

2 верасня ў Давыд-Гарадку пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”

01/09/2017 Праздники

Давыд-Гарадок вітае гасцей

2 верасня ў Давыд-Гарадку пройдзе абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017”.

Свята ў гэты невялікі горад на Століншчыне прыйдзе з самага ранку – з 8 гадзін распачнецца святочны кірмаш, на якім прадставяць сваю прадукцыю 70 арганізацый і прадпрыемстваў вобласці. Гандлёвыя рады расцягнуцца на кіламетр, а ў вулічных кафэ адначасова могуць размясціцца да 2,5 тысячы наведвальнікаў. З 11.00 гадзін працуе Горад майстроў.У межах свята запланаваны ўрачыстае шэсце дэлегацый раёнаў вобласці, цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю,  святочны канцэрт і ўшанаванне пераможцаў жніва з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці. Парадуюць сваім выступленнем калектывы мастацкай самадзейнасці Столінскага раёна.У межах фэсту запланаваны абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла», на якім гонар раёна будзе адстойваць сям’я Палхоўскіх з Астроміцкага сельсавета.Не будзе пуставаць і стадыён – тут адбудзецца вялікая колькасць спартыўна-масавых мерапрыемстваў.Якім свята ўбачылі карэспандэнты “Кобрынскага весніка”, вы зможаце даведацца ўжо ў наступным нумары газеты.

ПРАГРАМА  мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017” г. Д.Гарадок

2 верасня 2017  г.

08.00 - 22.00       Святочны кірмаш (вул. Савецкая, Лучнікоўская, Лермантава).11.00 - 16.00       Горад майстроў. Выстава народнай творчасці. (гарадскі парк па вул. Савецкай)11.00 - 11.15       Пастраенне святочнай калоны (на перакрыжаванні вуліц Савецкая і Крупскай)11.15 - 11.40       Святочнае шэсце калоны да цэнтральнай плошчы.11.40 - 12.00       Размяшчэнне дэлегацый на плошчы Давыда.12.00 - 12.50       Урачыстае адкрыццё абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі–2017». Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю.12.50 - 14.30       Святочны канцэрт-ушанаванне пераможцаў жніва з удзелам лепшых калектываў аматарскай творчасці і асобных выканаўцаў Брэсцкай вобласці.15.00 - 17.00       Канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці Столінскага раёна.15.00 - 17.00       Абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» (СШ № 1 г. Давыд-Гарадок)20.30 - 23.00       Дыскатэка

Стадыён г. Давыд-Гарадок

14.00 - 16.00       Спартыўна-масавыя мерапрыемствы

  • Чэмпіянат вобласці па футболу:
ФК «Альшаны» – ФК «Івацэвічы»
  • Спартландыя сярод навучэнцаў
  • Паказальныя выступленні па воркаўту
  • Турнір сярод ДЮСШ па футболу
Аргкамітэт

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу