Прогноз погоды
Ср, 11 февраля 2026

Час заявіць пра сябе: працягваецца прыём заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія»

11/02/2026

Мінінфарм запрашае пісьменнікаў прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія».

11 лютага, "Кобрынскі веснік"/ Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: «Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі», «Лепшы твор прозы», «Лепшы твор драматургіі», «Лепшы твор публіцыстыкі», «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства», «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва», «Лепшы дэбют».

Заяўкi на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 красавіка 2026 года, ад фiзiчных асоб – аўтараў твораў або iх афiцыйных прадстаўнiкоў, а таксама ад творчых саюзаў, выдавецкiх арганiзацый, рэдакцый СМI, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i навуковых арганiзацый, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у галiне мастацкай лiтаратуры i лiтаратуразнаўства.

➡️ Палажэнне аб парадку правядзення конкурсу - на сайце Мінінфарма.

Источник 

 

Поделиться в соцсетях:


Последние новости