Вс, 23 марта 2025
Прогноз погоды

Кобринский агромаш отметил профессиональный праздник

19/11/2014 Сельское хозяйство Праздники

У ліку іншых калектываў прадпрыемстваў і арганізацый сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі прафесіянальнае свята работнікі ААТ “Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання”. Нядаўна на прадпрыемстве змянілася кіраўніцтва. Цяпер пасаду дырэктара займае Віктар Белавус. Перад святочным канцэртам нам выдалася магчымасць пагутарыць. Размову Віктар Рыгоравіч пачаў са слоў падзякі былому дырэктару Івану Марозу: “Гэта выдатнае прадпрыемства, на якім працуюць руплівыя людзі. Тут добрыя ўмовы для працы, наладжана дысцыпліна. І гэта, безумоўна, заслуга Івана Паўлавіча”.На сённяшні дзень у працоўным калектыве ААТ “Кобрынаграмаш” 305 чалавек. Асноўнымі відамі дзейнасці з’яўляюцца рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі, вытворчасць жгутоў правадоў для аўтатрактарнага электраабсталявання і кабельнай прадукцыі. Аказваюць тут і транспартныя паслугі. Важнай задачай з’яўляецца пашырэнне рынкаў збыту. “Сёння мы ідзем у кожную гаспадарку з нашымі прапановамі, імкнемся да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва”, - падзяліўся Віктар Белавус.У новапрызначанага дырэктара шмат гадоў работы ў сельскагаспадарчай галіне. Ён добра ведае яе спецыфіку, бо ў свой час працаваў галоўным бухгалтарам, старшынёй калгаса, кіраўніком Пінскага аграсэрвіса. Віктар Рыгоравіч разумее, што за добрымі паказчыкамі дзейнасці стаіць праца кожнага чалавека. Згуртаваны працоўны калектыў - ужо добрая перадумова поспеху. Паводле слоў дырэктара, такі калектыў на Кобрынаграмашы ёсць. Дзякуючы сумесным намаганням за дзесяць месяцаў бягучага года было выраблена прадукцыі і аказана паслуг амаль на 130 мільярдаў рублёў.На ўрачыстым мерапрыемстве лепшыя работнікі завода былі ўзнагароджаны граматамі і пісьмамі падзякі. Павіншаваў аграрыяў з прафесіянальным святам старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Цёплыя словы гучалі ў адрас ветэранаў, якія стваралі добрыя традыцыі прадпрыемства. Віктар Рыгоравіч запэўніў, што яны будуць захаваны. Добрым падарункам было выступленне казацкага ансамбля “Бацька Атаман”.Людміла ДУБІНА.

На здымку: Віктар Белавус (злева) уручае грамату вядучаму інжынеру дылерскага цэнтра Андрэю Быку.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу