Ср, 26 марта 2025
Прогноз погоды

Алег Сцепанішчаў: “Кожны чалавек на “Палессі” – залатое звяно калектыву”

20/09/2010 Творчество

Краевугольны прынцып, які закладзены ў аснову беларускай дзяржаўнай ідэалогіі, гучыць коратка, але ёміста: “Усё для чалавека”. З першых дзён свайго існавання градаўтваральнае ў бюджэце раёна прадпрыемства СТАА “ВП Палессе” імкнецца бездакорна рэалізоўваць на практыцы гэта важнае правіла. Менавіта аб гэтым на канкрэтных прыкладах распавядаў інжынер па ахове працы СТАА “ВП Палессе” Алег Сцепанішчаў сёлета на сакавіцкай рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням ідэалагічнай работы ў Год якасці. У выніку намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта РБ Наталля Пяткевіч з задавальненнем адзначыла, што і на асобных прыватных прадпрыемствах праца ідэолагаў - не нейкі ціск зверху, а патрэба кожнага дня.

Дваццаць сем гадоў падпалкоўнік запасу ваенна-паветраных сіл Алег Сцепанішчаў прысвяціў службе ў арміі. Працаваў на камсамольскіх пасадах, потым – памочнікам начальніка палітычнага аддзела, намеснікам камандзіра 181-й баявой верталётнай базы па ідэалагічнай рабоце. Пасля звальнення ў запас уладкаваўся на “Палессе” інжынерам па ахове працы.- Мне асабліва запамяталіся першыя тыдні на прыватным прадпрыемстве. Прыйшлося пазбаўляцца стэрэатыпаў, метадаў, якія былі актуальнымі ў арміі. Многія цікавыя падыходы запазычваў у еўрапейскіх калег, штосьці сваё прыўносілі дырэктары “Палесся” Андрэй Гольцман, Пётр і Уладзімір Ківака. І вось цяпер мы маем выдатны вынік - кожны чалавек на “Палессі” стаў у прамым сэнсе залатым звяном маналітнага калектыву. Ніхто не адчувае сябе незаўважаным. Адносіны паміж кіраўніцтвам і супрацоўнікамі ладзяцца на прынцыпах даверу і ўзаемадапамогі, - расказвае Алег Геральдзіевіч. Кожная раніца ў Алега Сцепанішчава і намесніка дырэктара па агульных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Валерыя Кузьміча пачынаецца з абходаў вытворчых цэхаў. У працэсе гутаркі з персаналам праводзіцца маніторынг грамадскай думкі, высвятляюцца набалелыя пытанні, якія ніколі не застаюцца без увагі.- Шчыра імкнемся падтрымаць людзей не толькі маральна, - сведчыць Валерый Аляксандравіч. - На прадпрыемстве згодна з дзеючым беларускім заканадаўствам існуе поўны сацыяльны пакет, створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы для камфортнай працы. Сістэматычна ажыццяўляецца аздараўленне персаналу як на месцы, так і ў санаторна-курортных установах. Практыкуецца комплексная матэрыяльная падтрымка. Так, напрыклад, у пачатку навучальнага года аказваецца дапамога сем’ям, дзе ёсць школьнікі, прадукцыя прадпрыемства рэалізуецца супрацоўнікам з 20-працэнтнай скідкай і г.д. Адметна, што ніколі за ўсю гісторыю існавання “Палесся” не было затрымкі заработнай платы, якая, дарэчы, у сярэднім па стане на 1 верасня складае 1 млн. 100 тыс. рублёў.

- З самага пачатку, калі людзі ўладкоўваюцца на работу, ідэолагі імкнуцца растлумачыць галоўныя правілы прадпрыемства – дысцыплінаваныя паводзіны, самаадданая праца, адказнасць, беражлівыя, гаспадарскія адносіны да абсталявання і тэхнікі. Важную ролю адыгрывае прапаганда здаровага ладу жыцця і актыўнага, творчага адпачынку, каб людзі мелі магчымасць рэалізаваць свае здольнасці, адпачыць і целам, і душой, - адзначае Валерый Кузьміч.Надзейнымі памочнікамі ідэолагаў з’яўляюцца інструктар-метадыст па фізкультуры і спорце Вольга Марчук, трэнер па валейболе Уладзімір Чарных. Яны регулярна арганізоўваюць разнастайныя масавыя мерапрыемствы, у якіх з задавальненнем удзельнічаюць многія супрацоўнікі “Палесся”. Вось і нядаўна прадпрыемства на тэрыторыі будучага фірменнага супермаркета па вул. Нікалаева, якую добраўпарадкавалі сваімі рукамі, арганізавала спартыўнае свята з захапляючымі конкурсамі, спаборніцтвамі па валейболе і шыкоўным гала-канцэртам.

Спартыўная база таксама на вышыні. Кожны супрацоўнік мае магчымасць абсалютна бясплатна ў вольны час наведаць трэнажорную і валейбольную залы, якія лічацца аднымі з лепшых у Кобрыне.Каманда фізкультурнікаў “Палесся” ўдзельнічае ва ўсіх раённых спартакіядах працоўных калектываў, на спаборніцтвах абласнога ці рэспубліканскага ўзроўню. І заўсёды яны дэманструюць высокія вынікі. Стыль каманды таксама адыгрывае немалаважную ролю. Адміністрацыя прадпрыемства паклапацілася аб тым, каб пашыць фірменную спартыўную форму з лагатыпамі “Палесся”. Многія выбралі для сябе іншае, не менш цікавае захапленне – творчасць. Не першы год дзейнічае калектыў мастацкай самадзейнасці “Палесся”, ініцыятарам стварэння якога выступіўПётр Ківака. Цяпер калектыў рыхтуецца выступіць з канцэртнай праграмай на рэспублікнаскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2010” ў Лідзе. Наглядная агітацыя на прадпрыемстве выканана пасучаснаму ярка і даступна. Так, у вытворчых цэхах размешчаны спецыяльныя стэнды з фотаздымкамі і імёнамі кожнага работніка. Выпускаюцца радыёперадачы з віншаваннямі і выдатнай музыкай, якія транслююцца ў час абедзеннага перапынку ў сталовай. Віншаванні імяніннікам змяшчаюцца на старонках сценгазеты.Дробязяў у ідэолагаў, які ў вытворцаў СТАА “ВП “Палессе”, няма. Такія адносіны да справы з’яўляюцца адным з галоўных сакрэтаў выдатнага іміджу і поспеху прадпрыемства.Раман МЕЛЬНІК.Фота аўтара.На здымках: Валерый Кузьміч і Алег Сцепанішчаў (зправа); каманда фізкультурнікаў і самадзейныя артысты “Палесся”

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу