28 ноября в Кобрине состоится конкурс “Королева Осень 2013”.

28 лістапада ў Палацы культуры пад эгідай РК ГА “БРСМ“ адбудзецца IV штогадовы конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Восень-2013”, у якім прымуць удзел 14 дзяўчат. Ім прадстаіць праявіць свае творчыя здольнасці ў разнастайных дысцыплінах – “Візітцы”, мастацтве дэфіле, танцах і інш. У сацыяльнай сетцы “Вконтакте” ў групе РК ГА “БРСМ” ужо стартавала інтэрнэт-галасаванне, па выніках якога будзе выбрана “Міс Папулярнасць”. Пераможца конкурсу “Каралева Восень-2013” атрымае галоўны трафей – карону.
Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *