Маладзёжныя лідары Кобрыншчыны прынялі ўдзел у выяздным семінары БРСМ.

З 23 па 24 мая на базе адпачынку “Салют”  праводзіўся практычны семінар  актыва ГА “БРСМ” па тэме “Реэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Віктар Іваноў, прадстаўнікі райвыканкама, банкаўскай сферы, інспекцыі Міністэрства па падатаках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кобрынскім раёне.

Адкрыла семінар першы сакратар РК ГА “БРСМ” Людміла Чырун. У сваім змястоўным выступленні яна паведаміла аб месцы і ролі пярвічных арганізацый маладзёжнага саюзу ў штодзённым жыцці раёна. Усяго ж на Кобрыншчыне дзейнічаюць 105 пярвічак БРСМ, члены якіх   рэгулярна прыймаюць удзел у грамадска-палітычных, культурных і спартыўна-масавых мерапрыемствах, маладзёжных праектах “Вольны рух”, “Млын ідэй”, “Відэа-батл”, Каралева восень” і інш. У працэсе семінара абмяркоўваліся шляхі больш якаснай і эфектыўнай  рэалізацыі гэтых важных напрамкаў дзейнасці, уносіліся рацыянальныя прапановы.

Як адзначыў Віктар Іваноў, па выніках работы за мінулы год Кобрынскі райкам уваходзіць у тройку лепшых структур вобласці. Тым не менш, спыняцца на дасягнутым нельга. Першарадная задача якая сёння стаіць перад усімі пярвічнымі арганізацыямі БРСМ – больш актыўна садзейнічаць развіццю патрыятычнага выхавання маладога пакалення, студатрадаўскага і валанцёрскага рухаў.

Віктар Іваноў у выглядзе слайд-шоў прэзентаваў прысутным найбольш буйныя праекты, якія на сучасным этапе рэалізуе абкам БРСМ – ваенна-гістарычныя рэканструкцыі падзей Вялікай Айчынай вайны, спаборніцтвы па страйкболе і пейнтболе, сістэмная работа з творчымі асобамі і інш.

Перад удзельнікамі семінару з тэматычнымі лекцыямі выступілі начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Ала Цыбрыўская, галоўны спецыяліст крэдытавання насельніцтва і загадчык сектарам банкаўскіх плацёжных картачак філіялу №113 ААТ “ААБ Беларуксбанк” Валянціна Суботка і Ганна Вашчук,  начальнік адзела дэкларавання даходаў і маёмасці інспекцыі Міністэрств па падатках і зборах па Кобрынскім раёне Ганна Крываблоцкая. Дакладчыкі адказалі на шматлікія пытанні.

Актыў БРСМ прыняў удзел у працоўнай акцыі “Маладосць!  Праца! Рамантыка!”, круглым стале “Зрабі свій выбар”, інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” , спартыўных мерапрыемствах.

На другі дзень адбыўся практычны занятак “Жыццёвыя арыенціры сучаснага маладога пакалення”, а таксама стварэнне маладзёжнага праекта “Квітней, мой родны горад Кобрын”.

Раман Мельнік

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *