Пт, 29 марта 2024
Прогноз погоды

З Днём нараджэння, Кобрын!

22/07/2020

[caption id="attachment_39512" align="aligncenter" width="479"] На сцэне амфітэатра – узорны танцавальны калектыў “Пралесачкі”.[/caption]

Дзень горада і 76-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адзначылі кабрынчане 17-19 ліпеня.

Распачалося свята ў скверы імя А.І. Марозава. Ускласці кветкі да помніка ў гонар 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прыйшлі прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улад, прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь.

[caption id="attachment_39510" align="aligncenter" width="470"] Цырымонію ўскладання кветак да помніка ў скверы А. Марозава праводзяць Міхаіл Грышкевіч і Іван Даўжук.[/caption]

Пасля ганаровай цырымоніі ўдзельнікі перамясціліся на вуліцу Савецкую, дзе афіцыйна адкрыўся новы славуты аб’ект – 400-гадовы дуб-волат.

– Гэты дуб помніць вельмі многа. На яго вачах Кобрын развіваўся я вольны горад, набыўшы Магдэбургскае права. Ён бачыў старажытны Кобрынскі замак, гарадскую ратушу і многае іншае, - адзначыла дырэктар Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава Алена Бабенка. – Дуб перажыў гарадскія пажары, усе войны апошніх чатырох вякоў, але выжыў і стаў чарговым турыстычным аб’ектам Кобрыншчыны.

Ва ўрачыстай атмасферы старшыня райвыканкама Міхаіл Грышкевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук адкрылі памятны знак і па добрай традыцыі прыклалі далоні да старажытнага волата – ёсць павер’е, што гэта насычае чалавека добрай энергіяй.

А свята набірала свой ход. Бліжэй да вечара яго эпіцэнтрам стаў гарадскі парк. Тут працавалі атракцыёны, пакупнікоў вабілі гандлёвыя кропкі, жадаючыя маглі пакатацца на конях і поні, набыць адмысловую прадукцыю майстроў-рамеснікаў.

Урачыстую цырымонію ўзнагароджвання заслужаных кабрынчан правёў Міхаіл Грышкевіч.

- Мы сустракаем 733-ці дзень нараджэння Кобрына і 76-ю гадавіну вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з добрымі сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі: планамерна развіваецца эканоміка, будуецца жыллё, павышаецца якасць адукацыі і аховы здароўя, - падкрэсліў Міхаіл Грышкевіч. – Усё гэта – заслуга многіх пакаленняў працавітых і таленавітых кабрынчан. Шчыры дзякуй усім тым, хто ўносіць свой уклад у развіццё і добраўпарадкаванне Кобрыншчыны.

[caption id="attachment_39511" align="aligncenter" width="720"] Міхаіл Грышкевіч з прызёрамі конкурсу “Шматдзетная сям’я года”.[/caption]

Дыпломы і памятныя падарункі ў гэты дзень атрымалі пераможцы спаборніцтва за дасягненне ў 2019 годзе лепшых вынікаў у працоўнай і грамадскай дзейнасці, чые імёны занесены на Дошку гонару раёна, пераможцы раённага спаборніцтва “Мы славу Кобрына працай памножым”, прадстаўнікі працоўных дынастый, шматдзетныя сем’і. Узнагароды знайшлі пераможцаў конкурсу па ўтрыманні ўзорнага санітарнага стану горада і захаванні жыллёвага фонду. Імі сталі Марыя Шуст (намінацыя “Дом узорнага парадку” – дом №131 па вуліцы Пралетарскай), Сяргей Барушка (“Пад’езд узорнага парадку” – пад’езд №3 дома №38 па вуліцы 700-годдзя Кобрына) і Кацярына Шалесцюковіч (“Лепшае азеляненне балкона, лоджыі” – кватэра №58 дома №6 па вуліцы Дружбы), а таксама ўдзельнікаў ініцыятыўнай групы грамадзян “Крылы анёла”.

Выдатным падарункам для ўсіх прысутных стала канцэртная праграма з удзелам таленавітых кобрынскіх артыстаў і гасцей горада, якія сваімі жыццесцвярджальнымі кампазіцыямі кожны раз выклікалі заслужаныя апладысменты. Завяршыўся гэты цудоўны дзень феерверкам, які ўпрыгожыў святочнымі фарбамі вячэрняе неба. 

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Поделиться в соцсетях:


Единый день голосования

Центральная избирательная комиссия Республики Беларусь

Кобринский РОЧС приглашает на службу

photo 2024 03 21 17 04 111111