Прогноз погоды
Вс, 13 июля 2025

Запрасіце «КВ» у дом!

28/06/2012

У мінулую сераду на базе шостага аддзялення паштовай сувязі Кобрынскага РВПС супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Кобрынскі веснік” прынялі ўдзел у правядзенні чарговага рэспубліканскага Дня падпісчыка, які традыцыйна збірае шмат гасцей. І першым, хто пажадаў працягнуць сяброўства з “КВ”, стала кабрынчанка Яўгенія Малайчук. Яўгенія Макараўна - наш шматгадовы падпісчык. І нам было прыемна пачуць ад яе шмат добрых пажаданняў, якія тычыліся рэдакцыйнага калектыву. Яна адзначыла, што “КВ” вельмі папулярны сярод яе сябровак і знаёмых. Менавіта на старонках раённай газеты, заўважыла Яўгенія Малайчук, аператыўна і кампетэнтна падаецца актуальная інфармацыя аб жыцці Кобрыншчыны.

Усяго ў той дзень аформілі падпіску на “раёнку” 30 чалавек. Кожны з іх атрымаў падарунак. Дзякуй вам, шаноўныя сябры, за давер і ўвагу! Заставайцеся з намі!

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: наш першы падпісчык Яўгенія Малайчук.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях: