Ср, 09 октября 2024
Прогноз погоды

З нагоды дваццаціпяцігоддзя ветэранскага руху ў Рэспубліцы Беларусь у ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” праводзіўся ўрачысты сход.

29/02/2012 Социум

З нагоды дваццаціпяцігоддзя ветэранскага руху ў Рэспубліцы Беларусь у актавай зале ААТ “Кобрынская птушкафабрыка” праводзіўся  ўрачысты сход. З цудоўным святочным настроем ветэраны віталі адзін аднаго, дзяліліся апошнімі навінамі, узгадвалі падзеі мінулага.

Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі птушкафабрыкі Мікалай Ярашук плённа займаецца грамадскай дзейнасцю. У радах “пярвічкі” 328 ветэранаў, з якіх 6 – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на складанае фінансавае становішча птушкафабрыкі кіраўніцтва сумесна з прафкамам і ветэранскім актывам распрацавала і ўключыла ў калектыўны дагавор пункт, які прадугледжвае разнапланавую сацыяльную дапамогу заслужаным людзям. Як адзначыў ў сваёй справаздачы Мікалай Ярашук, толькі ў 2011 годзе на патрэбы ветэранаў прадпрыемства выдзелена 21 млн. 800 тыс. рублёў.  У юбілеі і памятныя даты заслужаным людзям уручаюцца падарункі.

Мікалай Іванавіч пажадаў прысутным здароўя і дабрабыту, шчасця і мірнага неба, павіншаваў з 25-годдзем ветэранскага руху. Дырэктар птушкафабрыкі Дзмітрый Місюк паведаміў ветэранам аб стане спраў на прадпрыемстве, растлумачыў, якімі шляхамі мяркуецца выходзіць з крызісу. Дзмітрый Уладзіміравіч адказваў на многія пытанні з залы.

Былы галоўны ветэрынарны ўрач птушкафабрыкі, інвалід Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Гароднік падзякаваў кіраўніцтву за клопат і ўвагу да пажылых людзей.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) ветэраны працы ААТ “Кобрынская птушкафабрыка)” Настасся Старыкава, Людміла Елісеева, Міхаіл Гароднік, Мікалай Ярашук і старшыня прафкама Таццяна Трайчук.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу