Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя кабрынчане!
Віншуем вас з Днём Перамогі! Мінула 66 гадоў, але гэтае свята і сёння для мільёнаў суайчыннікаў самае дарагое і важнае.
Вайна прыйшла ў наш родны дом шматлікімі пакутамі і ахвярамі. За ўвесь перыяд акупацыі ў Кобрынскім раёне загінула больш за 13 тысяч чалавек. Знішчаны 9 населеных пунктаў, 3019 пабудоў, 19 школ, 3 медпункты, 2 царквы, узарвана 2 цагельныя заводы, масты цераз раку Мухавец, электрастанцыя, 3 млыны, 2 шлюзы на Днепра-Бугскім канале, лесазавод, разбураны чыгуначная гаспадарка, тэлеграф.
Шлях да Перамогі быў доўгім і складаным. Ужо ў першыя месяцы вайны на Кобрыншчыне разгарнуўся падпольны і партызанскі рух. Пасля вызвалення горада 3203 нашы землякі былі прызваны ў рады дзеючай арміі толькі Кобрынскім райваенкаматам, з іх загінула на франтах Вялікай Айчыннай вайны 1315 чалавек.
Мы ўдзячны ўсім, хто выстаяў і перамог, адбудаваў краіну і дараваў нам права на жыццё і творчасць. Выказваем вам шчырыя словы падзякі за светлую будучыню, за гераізм і мужнасць, праяўленыя ў гады вайны. Ветэраны Вялікай Айчыннай – яркі прыклад любові да Радзімы. Мы ў адказнасці за яе лёс. Мы памятаем і высока цэнім вашы здабыткі для Айчыны і нашага мірнага жыцця. Нізкі вам зямны паклон!
Сёння перад намі галоўная мэта – забяспечыць мір, сацыяльную і эканамічную стабільнасць і тым самым захаваць заваяванні Перамогі.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, даўгалецця, шчасця і дабрабыту. Са святам!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.
РАЁННЫ САВЕТ ВЕТЭРАНАЎ.
РАЁННАЕ АБ’ЯДНАННЕ ПРАФСАЮЗАЎ.
РК ГА “БРСМ”.
Поделиться в соцсетях: