У Кобрынскай бібліятэцы з'явілася некалькі «свабодных паліц», з якіх можна спакойна ўзяць альбо пакінуць кніжку без запісу ў чытацкі фармуляр. Таксама можна прыносіць уласныя кнігі для абмену з іншымі зацікаўленымі чытачамі.
“Буккросінг” у перакладзе з англійскай мовы значыць «перамяшчэнне кніг». Гэта сусветны рух, сэнс якога заключаецца ў свабодным падарожжы кніг ад аднаго чытача да другога.Сэнс буккросінгу зводзіцца да таго, што, прачытаўшы кнігу, вы пакідаеце яе ў грамадскім месцы (кафэ, парку і г.д.), каб чалавек мог знайсці гэтую кнігу і пасля перадаць яе іншым чытачам.
У Беларусі “бяспечныя паліцы” для буккросінгу арганізаваны практычна ва ўсіх абласных бібліятэках і ў буйных гарадскіх. Таксама “бяспечныя паліцы” вешаюць у барах, рэстаранах і г.д.
- Мы паспрабавалі гэтую ідэю падчас ночы ў бібліятэцы. У нас быў стэлаж, які так і называўся - “Свабодны абмен”. І вы ведаеце, людзі прыходзілі, бралі кнігі і пастаянна пыталіся пра гэтую паліцу. Таксама мы прапаноўвалі і будзем зараз прапаноўваць сваім чытачам прынесці кнігі, якія яны ўжо прачыталі, - расказваюць у гарадской бібліятэцы Кобрына. - Такі стэлаж стаў пастаянным.
Настасся ЗАНЬКО.
Поделиться в соцсетях: