Ср, 22 мая 2024
Прогноз погоды

В Кобрине состоялся финальный этап конкурса «Ученик года».

24/04/2013 Молодёжь Образование Творчество

Калі б мяне запыталіся, які тып школьніка лепш за ўсё падпадае пад азначэнне лепшага вучня, я, прызнацца, наўрад ці змог бы хутка даць адказ. Таму што ўсе яны вельмі розныя – і кожны валодае сваімі непаўторнымі талентамі і здольнасцямі, якія, калі іх раскрыць, пачынаюць зіхацець нібыта каштоўны ізумруд… Менавіта таму задачу журы чарговага конкурсу “Вучань года”, фінальны этап якога нядаўна прайшоў у Кобрынскай школе мастацтваў, ніяк нельга было назваць лёгкай. Партфоліа дасягненняў кандыдата на званне лепшага з лепшых, якое пасля вынікаў унутраных конкурсаў прадстаўлялі школы, павінна было ўтрымліваць дасягненні ў вучобе, у прадметных алімпіядах, конкурсах, турнірах, навукова-доследнай дзейнасці. Улічваўся і ўдзел у жыцці школы і класа, грамадскіх дзіцяча-юнацкіх арганізацый, дыпломы, граматы і многае іншае – усяго не пералічыць. Такая шматвектарнасць падыходу тлумачыцца вельмі проста – жаданнем скласці як мага больш поўнае ўражанне аб асобах усіх прэтэндэнтаў. Пасля рэйтынгавага этапа – вывучэня партфоліа - кандыдатаў чакала інтэлектуальнае тэсціраванне, якое павінна было вызначыць агульны ўзровень эрудыцыі вучняў.У фінал конкурсу выйшлі шэсць прэтэндэнтаў, якія паспяхова прайшлі ўвесь шэраг папярэдніх выпрабаванняў. Трэба адзначыць, што канкурсантаў ацэньвалі як дарослыя, так і школьнікі, якія складалі другую частку журы. Удзельнікам фіналу патрэбна было прадставіць своеасаблівую самапрэзентацыю, у якой прымалі ўдзел як самі канкурсанты, так і іх бацькі, сябры і настаўнікі, прыняць удзел у конкурсе-сюрпрызе на выказванне па вызначанай тэме, а таксама прадставіць на суд гледачоў відэаролік сацыяльнай рэкламы на тэму “Маладое пакаленне – за рэсурсазберажэнне”.

Хацелася б з задавальненнем адзначыць, што абсалютна ўсе канкурсанты прадэманстравалі шматгранныя здольнасці і вялікую волю да перамогі – вусныя выказванні ішлі, што называецца, “ад душы”, а відэаролікі нікога не пакінулі абыякавым. Застаецца толькі парадавацца, што для маладога пакалення пытанні жыцця і развіцця нашага грамадства з’яўляюцца важнымі і значнымі. Будзем спадзявацца, што ва ўсіх гэтых таленавітых юнакоў і дзяўчынак атрымаецца рэалізаваць свае планы і пакінуць след у гісторыі нашай Кобрыншчыны.Можна сказаць з упэўненасцю: усе тыя, хто дайшоў да фіналу гэтага конкурсу, ужо з’яўляюцца лепшымі. Таму што менавіта ў шматбаковым развіцці, якое прадэманстравалі ўсе ўдзельнікі конкурсу, і заключаецца сакрэт станаўлення шматграннай і творчай асобы. Без узнагарод – кожны ў сваёй намінацыі - не застаўся ніхто. Аднак у кожным конкурсе ёсць свае пераможцы - пасля нялёгкай барацьбы тытул “Вучань года” падзялілі паміж сабой Кірыл Сакалоў з СШ №9 і Марына Мельніковіч (СШ №7).Дзмітрый БЯЛОЎ.Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу

Последние новости