Вт, 15 октября 2024
Прогноз погоды

Уникальный проект по краеведению был реализован на базе агроусадьбы «Студинка» Кобринского района.

15/02/2012 Сельское хозяйство Молодёжь Творчество

Белай коўдрай укрыліся прасторы аграсядзібы “Студзінка”. Снежная крупа прыцерушыла старажытны млын, якому ў такое надвор’е, здаецца, сняцца сны аб мінулым… Побач, у гасцінным доме гаспадара было шматлюдна. У вялікай зале 25 студзеня сабраліся навучэнцы Балоцкай базавай школы на чале з дырэктарам Дзінай Хурсін, а таксама пажылыя жыхары бліжэйшых вёсак Балоты і Гірск. Зусім невыпадкова прадстаўнікі двух пакаленняў прыйшлі на гэтую сустрэчу. Па ініцыятыве гаспадара аграсядзібы Васіля Новіка і ў межах  рэспубліканскай акцыі маладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ўпершыню было праведзена мерапрыемства, якое з’яўляецца своеасаблівым працягам навукова-доследнага школьнага праекта па краязнаўстве.

Цікавыя гісторыі з жыцця і мясцовыя паданні за кубачкам чаю расказалі рабятам жыхаркі в. Балоты Агаф’я Бойка, якой споўніўся дзевяноста адзін год, і Надзея Казак, а таксама нараджэнец в. Гірск Сцяпан Шварко. Шмат рэальных фактаў яны паведамілі аб няпростым перыядзе пры польскай уладзе, якая існавала ў мінулым стагоддзі, аб тым, як зарадзіліся назвы іх родных вёсак.

Няпросты жыццёвы лёс быў у Рыгора Гарбарука з в. Балоты, які адзначыў сёлета свой 86-ы дзень нараджэння.  У сакавіку 1944 года ён  далучыўся да партызанскага атрада імя Катоўскага, які дыслацыраваўся ў лясах недалёка ад яго вёскі. Пазней малады чалавек служыў у дзеючых падраздзяленнях Чырвонай Арміі. У складзе I Беларускага фронта  ён вызваляў Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Польшчы атрымаў цяжкае раненне. У мірны час Рыгор Якаўлевіч працаваў у мясцовым калгасе механізатарам. Выгадаваў чацвярых дзяцей, мае сем унукаў і трох праўнукаў.

Рабяты ўважліва слухалі гэтыя цікавыя апавяданні. Многае будзе абавязкова запісана навучэнцамі і перададзена ў школьны  музей, у якім ужо шмат розных цікавых экспанатаў. Дарэчы, работы рабят з Балоцкай БШ адзначаліся на раённым і абласным конкурсах па гісторыі і краязнаўстве. Лепшым з іх уручылі пуцёўкі ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня”.

У сваю чаргу Васіль Новік таксама на базе аграсядзібы рыхтуе выставу, прысвечаную гісторыі роднага краю. Многія рарытэты ўдалося набыць дзякуючы дапамозе жыхароў бліжэйшых вёсак.

Як адзначыў Васіль Васільевіч, мерапрыемствы ў такім арыгінальным фармаце абавязкова будуць мець свой працяг і стануць добрай традыцыяй.

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКУ: удзельнікі краязнаўчага мерапрыемства ў гасцях у Васіля Новіка.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу