Вс, 09 февраля 2025
Прогноз погоды

Сыры из Кобрина на конкурсе-дегустации «ГУСТ» в Минске были вне конкуренции.

16/12/2011 Сельское хозяйство Конкурсы Официально

Пераможцам конкурсу-дэгустацыі “ГУСТ”, які прайшоў у лістападзе ў Мінску, стала прадукцыя ААТ “Кобрынскі масларобча-сыраробчы завод”. Так, у намінацыі “Сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя” перамог сыр “Кобрынскі” (масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 30%). Сярод плаўленых сыроў пераможцам стаў сыр салодкі шакаладны “Казка” (масавая доля тлушчу ў сухім рэчыве 45%), а ў намінацыі “Тварог”  - тварог 6-працэнтнай тлустасці “Удалы выбар”. Таксама ААТ “Кобрынскі МСЗ” было ўзнагароджана дыпломам “Залаты ГУСТ” за стабільна высокую якасць, укараненне новых тэхналогій і шырокі асартымент выпускаемай прадукцыі.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу