Амаль на месяц ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” ператварылася ў казку - тут ажылі сівыя легенды беларускіх замкаў.- Па сістэме хобіцкіх гульняў мы працуем прыкладна з 2000 года, - расказвае дырэктар РЦДТ Вольга Шугай. - Летняя аздараўленчая змена лагера “Гуртковец” прайшла арганізавана і мэтанакіравана. Сёлета яна была прысвечана гістарычнаму падарожжу і мела назву “Краіна чароўных замкаў”.Дзякуючы творчаму падыходу педагогаў, асабліва крэатыўнасці культарганізатараў Таццяны Грамчук і Алены Жук 70 дзяцей насычана і цікава правялі першы месяц лета.- Беларусь лічыцца краінай старажытных замкаў, - расказвае Алена Васільеўна. - Але, на жаль, мы мала пра іх ведаем. Таму першачарговымі задачамі мы ставілі развіць у дзяцей цікавасць да гісторыі роднай краіны, помнікаў старажытнасці, гісторыка-культурнай спадчыны, сфарміраваць агульнае ўяўленне аб замках Беларусі і пазнаёміць з іх галоўным прызначэннем, знешнім выглядам, сучасным станам, выхоўваць павагу да нашых продкаў, якія ўзводзілі такія велічныя збудаванні дзеля абароны свайго краю ад ворагаў.Тры атрады, быццам у казцы, ператварыліся ў замкі з незвычайнымі назвамі - “Дзявайціс”, “Камялот”, “Замак кульгавага караля”. Заваражыла вока незвычайная галерэя княжацкага двара, дзе з фотаздымкаў глядзелі партрэты супрацоўнікаў цэнтра дзіцячай творчасці ў новым, гістарычным амплуа.Дзеці праз інтэрактыўны тэатр давалі легендам новае жыццё, гулялі ў замкавыя ігрышчы, былі ўдзельнікамі і гледачамі рыцарскага турніру. Зарабляючы “цаглінкі” справамі і перамогамі ў разнастайных конкурсах, рэканструявалі замкі, спявалі серэнады, забівалі цвікі, спаборнічалі ў кулінарным паядынку “Дэсерт для караля”, праводзілі чэмпіянат па футболе і нават рабілі даспехі.Цікава ладзіліся дні нараджэння атрадаў, калі імяніннікі рыхтавалі для ўсіх гульнявую праграму. У такіх мерапрыемствах звычайна былі задзейнічаны ўсе дзеці. Да таго ж, пры цэнтры дзіцячай творчасці працавалі гурткі.У канцы змены прыдворных і каралеўскіх асоб чакаў касцюміраваны баль “Мода з камоды”. У касцюмах, зробленых сваімі рукамі, дзеці ўрачыста прайшліся па вуліцах горада, здзіўляючы прахожых.Тэма замкаў працягнулася і ў падарожжы. Каб бліжэй панаёміцца з гістарычным багаццем нашай краіны, выхаванцы лагера адправіліся на экскурсію і наведалі вёску Скокі Брэсцкага раёна, дзе размясцілася сядзіба Нямцэвічаў.Краіна чароўных замкаў, у якую трапілі выхаванцы РЦДТ, надоўга застанецца ў іх памяці.Ірына ЛЕСІК.НА ЗДЫМКУ: самаробны царскі торт для замка-імянінніка.Фота з архіва ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.
Поделиться в соцсетях: