Перамога зноў у кабрынчан
Для выхаванцаў Комплекснай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Кобрынскага раёна апошнія дні другога зімняга месяца адзначыліся поспехамі ў спаборніцтвах.З 29 па 31 студзеня ў Гомелі праходзіла спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння. Кабрынчане, як заўсёды, паказалі добрыя вынікі і таму не засталіся неўзнагароджанымі. Аляксандра Коньшына не толькі перамагла ў штурханні ядра, але і ўстанавіла новы асабісты рэкорд. Хадзьба на тры кіламетры прынесла Ганне Астапук медаль за трэцяе месца. А вось эстафетная каманда ў складзе Кацярыны Кавалюк, Дар’і Марчук і Варвары Дузінчук атрымала “серабро”.Не горш выступілі ў спаборніцтвах, праўда, у іншых, і нашы шахматысты. У гэтыя ж дні ў Баранавічах праходзіла першынство Брэсцкай вобласці па шахматах. Сярод дзяўчат 2002-2003 гадоў нараджэння перамога дасталася Анастасіі Шчарбацэвіч, а сярод дзяўчат да 12 гадоў Аляксандра Шабан узнялася толькі на трэцюю прыступку пьдэстала. Таксама трэцяе месца заняў і Ілья Карнялюк, толькі сярод юнакоў да 16 гадоў.
Наталля ЕФЦІФЕЕВА.
Поделиться в соцсетях: