Чт, 23 июля 2026
Прогноз погоды

Ночью в кобринском музее «ожили» партизан Давыдов и дочь Суворова.

22/05/2012 Праздники Военно-патриотическое воспитание

"Ноч у музеі". Менавіта такую назву мела акцыя, якую ў мінулую суботу праводзілі супрацоўнікі музея імя А.В. Суворава для кабрынчан і гасцей горада. Сёлета акцыя была прысвечана знакавай падзеі – 200-годдзю Айчыннай вайны 1812 года. З сямі да адзінаццаці гадзін вечара ўвазе аматараў гісторыі было прапанавана некалькі цікавых экспазіцый, прысвечаных славутым  ваенным падзеям пачатку 19 стагоддзя.

Кобринский вестник - новостной портал Кобрина и Кобринского района

Супрацоўнікі  музея падрабязна расказалі аб храналогіі бою 15 ліпеня 1812 года, калі ўпершыню ў Кобрыне падраздзяленнямі генерала Тармасава была разбіта напалеонаўская армада, якая ніколі дагэтуль не ведала паражэнняў. Наведвальнікі мелі магчымасць адказаць на пытанні тэматычнай віктарыны і атрымаць прыемныя сувеніры. Таксама госці ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку, якая ілюстравала жыццёвы шлях героя вайны 1812 года, партызана і паэта Дзяніса Давыдава, лёс дачкі вялікага палкаводца Аляксандра Суворава Наталлі. Цікава распавядалі аб гэтым прысутным “ажыўшыя персанажы” - супрацоўнікі музея, якія пераапрануліся ў рэканструяваныя касцюмы тых часоў і гарманічна “ўжыліся” ў свае ролі.

…Многім здавалася, што ў гэтыя гадзіны яны апынуліся нібыта ў машыне часу. Старажытны інтэр’ер, мэбля, зброя, ваенныя маршы,  песні дзевятнаццатага стагоддзя, выступленні ўзорнага танцавальнага калектыву РЦДТ “Пралесачкі” дапамаглі на імгненне адчуць подых даўно мінулай эпохі.  Безумоўна, ноч у музеі асабліва запомнілася юным кабрынчанам, многія з якіх упершыню ў сваім жыцці так дэталёва паглыбіліся ў гісторыю роднага краю.

[gallery link="file" order="DESC" columns="2"]

Раман МЕЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: у час тэатралізаванага прадстаўлення акцыі “Ноч у музеі”.

Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Последние новости