Вс, 08 сентября 2024
Прогноз погоды

Наталья Скарга представила 19 своих работ под общим названием “Кветкі красавіка”

14/04/2016 Творчество

“Кветкі красавіка” маслам
Кобрынская дзіцячая школа мастацтваў прымае чарговую выстаўку карцін аднаго з мясцовых мастакоў. У гэты раз – Наталлі Скаргі, якая прадставіла 19 сваіх работ пад агульнай назвай “Кветкі красавіка”.
Нацюрморты ў выглядзе букетаў, напісаныя маслам, выглядаюць так натуральна, што пры больш блізкім назіранні быццам удыхаеш водар бэзу, сланечнікаў, макаў ды рамонкаў.
Дарэчы, любоў пісаць менавіта кветкі ў мастачкі з’явілася яшчэ ў дзяцінстве. Акрамя нацюрмортаў, у творчай скарбонцы Наталлі Скаргі ёсць пейзажы і партрэты.
Пазнаёміцца з карцінамі таленавітай мастачкі можна на працягу красавіка.
Людміла ПАШКОВІЧ.
Фота аўтара.

Поделиться в соцсетях:


Кобринский РОЧС приглашает на службу